БЕЛ Ł РУС

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ

9.08.2025 / 20:13

Nashaniva.com

Людзі гадзінамі стаяць у чэргах на стадыён, які змяшчае да 80 тысяч гледачоў.

Вакол пляцоўкі з 8 да 10 жніўня фанаты разбілі намётавы лагер. Многія беларусы адзначаюць, што ловяць флэшбэкі 9 жніўня 2020 года: людзі ў белым, чэргі, шмат міліцыі вакол, інтэрнэт, які кепска працуе.

Арганізатары забаранілі праносіць на мерапрыемства сцягі і торбы, але некаторыя рызыкуюць сцягі праносіць. Па нашай інфармацыі, па пошце для акрэдытацыі СМІ арганізатары не адказалі ніводнаму беларускаму медыя.

На канцэрце затрымліваюць гледачоў, якія пераскоквалі з трыбун на танцпол. Арганізатары заяўляюць, што канцэрт можа быць прыпынены праз парушэнні парадку.

Гледачы час ад часу крычаць «Пуцін — х**ло!»

Канцэрт павінен быў пачацца ў 18:00 па польскім часе (19:00 па беларускім), але ўжо амаль паўтары гадзіны не пачынаецца. 

Чытайце таксама:

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа

Каментары да артыкула