Культура99

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня

Беларускі выканаўца Макс Корж выступіць на адным з найбуйнейшых стадыёнаў Польшчы — PGE Narodowy. Квіткі з’явіліся ў продажы яшчэ ў снежні 2024 года, і іх амаль адразу раскупілі. Выступ стане першым канцэртам Каржа ў Польшчы з 2019 года.

Most

Чакаецца, што падзея выкліча цяжкасці ў руху транспарту, піша Most.

Даехаць на стадыён PGE Narodowy зручней за ўсё на метро лініі M2, а таксама цягнікамі SKM і Koleje Mazowieckie. У суботу, 9 жніўня, у сувязі з мерапрыемствам з 15:00 да 18:00 будзе абмежаваны рух у раёне «Саска Кепа».

Перад заканчэннем канцэрта, прыкладна ў 22:30, будзе перакрыта алея Зелянецка ад вул. Тарговай да Вашынгтона. Хутчэй за ўсё, пасля канцэрта (каля 22:45) паліцыя прыме рашэнне аб закрыцці моста Панятоўскага і Алеі Еразулемскія паміж кругавымі развязкамі дэ Голя і Вашынгтона. У гэты час не будуць курсіраваць трамваі.

Па маршруце паміж кругам Вятрачна і плошчай Нарутовіча, праз Лазенкоўскі мост будуць курсіраваць падменныя аўтобусы лініі Z99. Каля стадыёна сесці ў іх можна будзе на вул. Французскай або Саскай (у залежнасці ад праходнасці вуліц). Па тым жа мосце будуць ісці маршруты № 111, 117, 158, 166, 507, 521, N22, N24 і N72.

Калі закрыюць мост Панятоўскага, трамваі 7 і 9 будуць курсіраваць на баку Śródmieście толькі паміж плошчамі Нарутовіча і Станкевіча. А ў раёне Прага трамваі лініі 9 будуць хадзіць ад канечнай Ратушная-Зоа да Гаславек па вуліцах: Ратушная, Таргова, Алея Зелянецка, Вашынгтона і Грахоўская.

Трамваі 7 і 22 будуць ісці паміж вул. Кавячынскай і кругам Вятрачнай праз алею Вашынгтона.

Больш падрабязная інфармацыя пра рух транспарту ў раёне стадыёна 9 жніўня — на сайце транспартнай кампаніі WTP.

Каментары9

  • Правнук сталена
    08.08.2025
    траливали на, маршрутка на
  • Имя1
    08.08.2025
    Теперь он 'торомозит движ' своим концертом у меня на районе
  • Так
    08.08.2025
    Мудак этот клрж

Цяпер чытаюць

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць