БЕЛ Ł РУС

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі

19.08.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Жанчына хацела расслабіцца і адпачыць на выхадных у айчынным санаторыі, але атрымала толькі сапсаваныя нервы.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Пра непрыемны выпадак Ірына расказала ў тыктоку. Жанчына кажа, што апошнім часам у яе жыцці было шмат стрэсу, таму яна аплаціла спа-выхадныя ў санаторыі «Беларусачка». Знаходзіцца той сярод хвойна-бярозавага лесу на беразе вадасховішча Дразды — да Мінска ўсяго 4 кіламетры.

Адзін з люксаў санаторыя «Беларусачка». Фота: belorusochka.com

Узяла самы дарагі нумар — за люкс яна заплаціла 800 рублёў за дзве ночы. Там, дарэчы, ёсць джакузі. У яго ж Ірына і вырашыла занырнуць у першы ж вечар. Набрала поўную ванну вады, націснула кнопку, каб з’явіліся бурбалкі — і вось тут пачалося дзіўнае.

— Уся вада — а я ўжо ў ванне голая — запаўняецца нейкім карычневым… незразумела чым. Вельмі падобна да фекалій, але пры бліжэйшым разглядзе ўсё ж больш падобна на адклады з труб.

@irinarkq4sp Как вам джакузи с грязью (или фекалиями?) за 400 BYN? @Санаторий "Белорусочка", номер Люкс. Обращаюсь к администрации санатория Белорусочка и в Республиканский центр по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения. Официальное электронное обращение по поводу антисанитарии и отказа в выдаче книги жалоб направлено в Республиканский центр по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения. #санаторийбелорусочка #книгажалоб #правапотребителей #санаторийбеларусь #антисанитария ♬ оригинальный звук - iryna

Наступным ранкам Ірына вырашыла расказаць пра праблему ў рэгістратуры санаторыя.

— Я запатрабавала кнігу скаргаў, каб паведаміць аб тым, што ў самым дарагім нумары адбываецца такое. На што мне кажуць, што сёння выхадны, адміністрацыі няма на месцах, а кніга скаргаў ляжыць недзе ў сейфе і мне яе даць не могуць.

Абураная жанчына паспрабавала растлумачыць, што не даваць ёй кнігу скаргаў не маюць права, бо гэта правапарушэнне.

— Мне кажуць: «Добра, пішыце заяву». Я пішу, і мне ў адказ на паперцы пішуць: «Мы не дамо, прыязджайце з панядзелка па пятніцу». А ў мяне спа-выхадныя!

Марнаваць час на наступным тыдні, каб зноў прыехаць у санаторый і расказаць пра абуральную сітуацыю, Ірына не мела ніякага жадання. Таму яна вырашыла звярнуцца да адміністрацыі «Беларусачкі» праз тыкток, а таксама да Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Беларусі.

Чытайце таксама:

Здаецца, дзяўчына знайшла самае інстаграмнае месца для адпачынку ў Беларусі. Але кошт глэмпінгу не для слабанервовых

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»

Пяць люксавых гатэляў Беларусі, якія знаходзяцца ў невялікіх гарадах. Вы дакладна пра іх не ведалі

Каментары да артыкула