Эканоміка1818

Пяць люксавых гатэляў Беларусі, якія знаходзяцца ў невялікіх гарадах. Вы дакладна пра іх не ведалі

Адшукалі, дзе ў Беларусі можна пераначаваць з камфортам у невялікіх гарадах. Вось топ-пяць люксавых гатэляў для геданістаў, якія не хочуць здымаць міні-хорары для тыктоку.

Гатэль «У Пуслоўскіх» у Слоніме. Скрыншот відэа ў інстаграме

Скажам шчыра: адшукаць раскошу было заданнем з зорачкай. Бо ў сталіцы і абласных цэнтрах рэальна знайсці люксавыя гатэлі на працягу 5 хвілін. А ў невялікіх гарадах (нават папулярных у турыстаў) гэта квэст, які не заўсёды заканчваецца паспяхова. Здаецца, у большасці месцаў час спыніўся недзе ў нулявых — і гэта не самы горшы з магчымых варыянтаў.

Самы папулярны каментарый адносна любога сярэднестатыстычнага гатэля недзе ў рэгіёнах гучыць прыблізна так: «Ну што хацець за такія грошы?». І нават калі ты гатовы патраціць на начлег больш за 20—30 рублёў, не факт, што атрымаецца.

Ускладняецца пошук тым, што пасля таго, як «Букінг» перастаў працаваць у Беларусі, так і не з’явілася зручнага сайта, дзе б былі сабраныя ўсе актуальныя прапановы гатэляў у краіне.

5 месца: Бабруйск

Фота: bobruisk.amaks-hotels.ru

Максімум, які сталіца зефіру можа прапанаваць аматарам камфорту, — «Амакс прэм'ер-гатэль». Гучыць пафасней, чым выглядае.

Здаецца, нічога незвычайнага ў нумары «камфорт» няма — ні табе дызайнерскага рамонту, ні мэблі, зробленай пад замову. У пакоі плошчай 25 квадратаў зрабілі «багатую» чырвоную падлогу. Шторы і покрыўка такога ж колеру, відавочна, павінны наводзіць думкі аб каралеўскім жыцці. Але калі не прыдзірацца, то правесці тут ноч можна — каштаваць гэта будзе 116 рублёў за суткі з пары.

Плюс на сайце пазначана, што дазволена пражыванне разам з хатнімі гадаванцамі.

4 месца: Полацк

Фота: slavyanskiy.by

З прыстойнымі гатэлямі ў самым старажытным горадзе Беларусі складана, але ж не безнадзейна. У гасцінічным комплексе «Славянскі» ёсць нават люкс у стылі праванс. Добра, вядома, што ў апісанні нумара ёсць згадка, што праванс гэты па-славянску. Гэта тлумачыць шмат што ў дзіўным дызайне — асабліва керамінаўскую кафлю і танную сантэхніку ў ванным пакоі.

Затое абяцаюць камфортны ложак і шаўкавістую пасцелю — ужо нямала.

Правесці тут адну ноч каштуе 160 рублёў для пары.

3 месца: Астравец

Фота: інстаграм Park hotel у Астраўцы

Калі вас раптам занясе ў Астравец, ведайце: тут ёсць Park Hotel. Гатэль даволі сучасны і са стылёвым дызайнам.

За самы дарагі нумар трэба заплаціць 220 рублёў.

2 месца: Слонім

Побач са Слонімам ёсць сапраўды цудоўны невялікі гатэль «У Пуслоўскіх». Жартаваць тут можна толькі з таго, што па іроніі лёсу знаходзіцца люксавае жыллё на вуліцы Калгаснай.

Зрабілі міні-гатэль у сценах гістарычнай сядзібы Пуслоўскіх. Дакладней у сценах былой стайні ў гэтай сядзібе. Але такая мілая гістарычная дэталь прыводзіць гасцей у замілаванне.

Фота: upuslovskih.by

У гатэлі ўсяго 9 нумароў, аформлены яны стылёва. Побач ёсць рэстаран і СПА. Самы дарагі нумар — дабл люкс — каштуе 280 рублёў за ноч. Сняданак уваходзіць у кошт.

1 месца: Пінск

У гістарычным цэнтры Пінска ў будынку, якому больш за 100 гадоў, працуе люксавы «Гранд Пінск Гатэль». У яго цікавая гісторыя: у 1907 годзе будынак на вуліцы, якая ў той момант называлася Вялікая Кіеўская, набыў Ёсель Басевіч.

Прадпрымальнік зрабіў так: на першым паверсе памяшканні здаваліся ў арэнду, на другім паверсе быў гатэль. У 1921 годзе ў горадзе быў вялікі пажар — ад будынка Басевіча засталіся толькі сцены. Але ж да 1926 года ўсё адбудавалі.

Фота: pinskhotel.by

Цяпер тут ізноў гатэль. VIP-нумар у «Гранд Пінск Гатэль» называюць эксклюзіўным. Тут захаваны некаторыя архітэктурныя элементы з 1900-х гадоў. Адноўлены скляпеністая столь і арка, можна любавацца фрагментам гістарычнай сцяны, на якой захаваліся сляды таго жудаснага пажару, які здарыўся ў мінулым стагоддзі.

Каштуюць суткі ў VIP-нумары 300 рублёў.

Каментары18

  • Арол і рэшта
    23.03.2025
    І ў якім з гэтых гатэляў пераночыў аўтар матэрыяла? Калі ні ў якім, то ніякай практычнай каштоўнасці ваш гуглёж не мае. Мы чакаем сапраўдныя аўтарскія водгукі.
  • Ёрк
    23.03.2025
    А што гэта такі за губернскі сіндром дадаваць да назвы «ъ»?
  • .
    23.03.2025
    Гатэль «У Пусловскихъ» выглядае незвычайна, але нельга не звярнуць увагу на назву, па дурной модзе з "ъ".
    Ці то на расейскіх турыстаў і разлічана?

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць