Усяго патроху66

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»

Нягледзячы на шалёную цану на тур, у канцы мая засталася свабоднай усяго адна каюта.

Фота тут і далей: infoflot.com

У тыктоку абмяркоўваюць, што ў Мазыры ўжо бачылі цеплаход «Белая Русь». Летась цэны на водныя туры на ім пачыналіся ад 580 даляраў за восем дзён адпачынку для аднаго чалавека. Шмат хто абураўся ў каментарыях: маўляў, дзе б мець такія заробкі за восем дзён.

@olga_mozyr Круизный теплоход «Белая Русь» #мозырь #теплоход #круиз #белаярусь ♬ На теплоходе музыка играет - Алёна Апина

«Белая Русь» — першы і адзіны круізны цеплаход у Беларусі. Ён быў пабудаваны ў 2016 годзе на суднабудаўнічым заводзе ў Пінску. Прызначаны для круізаў па рэках Палесся, уключаючы Дняпроўска-Бугскі канал, Мухавец, Піну і Прыпяць.

Даўжыня судна 50 метраў, шырыня 7 метраў. Тут ёсць 16 кают розных катэгорый — ад эканом да люкс. Дарэчы, люксы названы ў гонар Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Каюта люкс

Ёсць некалькі варыянтаў маршруту па рэках Палесся. Напрыклад, 24 мая цеплаход плыве па маршруце Брэст — Дубае — Пінск — Стахава — Качановічы — Пінск — Кобрын — Брэст.

І вось на гэты тур засталася свабоднай усяго аднаго каюта — люкс. Яна абыдзецца прыкладна ў 4160 даляраў. Гэта цана для двух турыстаў — калі ты хочаш вандраваць самастойна, усё роўна прыйдзецца заплаціць столькі ж за аднамеснае размяшчэнне.

Скрыншот сайта kruiz.online

У кошт уваходзіць чатырохразовае харчаванне па сістэме «ўсё ўключана» (сняданак, абед, піццё гарбаты днём і вячэра) і алкагольныя напоі (не толькі айчынныя, але і замежныя). Таксама не трэба даплачваць за экскурсіі на маршруце. Вай-фай тэарэтычна ёсць, але шчыра папярэджваюць, што працуе ён як дзе.

На турыстычных сайтах абяцаюць: «Вечары — гэта літаратурныя сустрэчы, дзе вы ўлюбіцеся ў фальклор розных краін свету».

Самыя танныя месцы на беларускі круіз пакуль засталіся на сярэдзіну кастрычніка. Там яшчэ можна забраніраваць эканом-каюту за 1490 даляраў на дваіх.

Каюта эканом

Імаверна, разлічаны тур у першую чаргу на расіян. Бо круізы на «Белай Русі» актыўна прадаюць расійскія сайты — грамадзянам Беларусі там прапаноўваюць зніжкі 5% (у гэтым тэксце ўсе цэны пазначаны ўжо з улікам яе). Патэнцыйных турыстаў з суседняй краіны нават супакойваюць: «Увесь персанал рускамоўны».

У журналіста «Нашай Нівы» ўсё ж атрымалася знайсці круіз на канец мая на цеплаходзе «Белая Русь» у адной з беларускіх турфірм. Там пацвердзілі: засталася адна люксавая каюта, якая каштуе 13 730 рублёў на дваіх. Не мае значэння, адпачываеце вы адзін або з кімсьці — заплаціць давядзецца ўсю суму цалкам.

Каментары6

  • Імя
    20.05.2025
    Дык для маскоўскіх паночкаў жа, хіба не?

    Затое ўсё па-руссскі!
  • Anatol Starkou
    20.05.2025
    Некалі, гадоў можа 15 таму, убачыў у інтэрнэце круіз па Місісіпі і таму, што брашэрку можна было атрымаць дарма, заказаў яе. З тых часоў шлюць мне і шлюць тыя брашуркі, каб я па той рэчцэ Місісіпі праехаў, а я ўсё ніяк не збяру грошы. Але хочацца павандраваць у тых краях. Можа клаі-небудзь збяруся.
    мін $3,610 за 8 дзён і 7 начэй, $4,610 за 9 дзён і 8 начэй. Ёсць і болей дзён, начэй і $. Красіва жывуць амерыканцы ля Місісіпі і беларусы на нашым Палессі.
    Я ў Нью Ёрку пакуль што не магу сабе дазволіць такія туры ні ў РБ, ні ў ЗША.
  • Очевидно
    20.05.2025
    Нефанатка, за такие деньги Коля Лукашенко должен на пианинке тренькать

Цяпер чытаюць

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»5

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Пуцін не ведае, як выйсці з вайны». Вэнс заявіў пра тупік ва ўкраінскім урэгуляванні10

Забойствы Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага раскрылі пры дапамозе штучнага інтэлекту — СК Расіі5

Ад сутыкненняў з ласямі ратуе ультрагукавы свісток на аўтамабіль2

Улады патлумачылі, чаму тавары ў крамах сталі рэзка даражэць6

Старшыня Следчага камітэта: За пратэсты 2020 года асудзілі больш за 6000 чалавек7

«Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка15

Прокурорка, якая ўдзельнічала ў палітычных працэсах, стала адвакаткай2

Вызваліўся з калоніі гомельскі правакатар Яўген Какойта4

Джо Байдэн упершыню пракаментаваў дыягназ пра рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»5

Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць