Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз
Як паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы, у панядзелак Дональд Трамп абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам пытанне блакавання Венгрыяй перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Denes Erdos
Падставай для кантакту стала просьба еўрапейскіх лідараў, якія разам з Уладзімірам Зяленскім былі на сустрэчы ў Белым доме. Яны звярнуліся да амерыканскага прэзідэнта з просьбай неяк паўплываць на Будапешт.
Сам Орбан ужо пасля размовы адзначыў ў фэйсбуку, што сваю пазіцыю не зменіць, бо, на яго думку, сяброўства Украіны ў ЕС не забяспечвае гарантый бяспекі.
У ходзе размовы венгерскі бок таксама паведаміў пра гатоўнасць разгледзець варыянт арганізацыі ў Будапешце новага раўнду перамоў паміж Пуціным і Зяленскім.
Чытайце таксама:
Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый
Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве
Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?