Меркаванні1717

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?

Паціснуўшы руку абвінавачанаму ў ваенных злачынствах, Дональд Трамп даў зразумець, што забойствы, катаванні і выкраданні ва Украіне не маюць значэння. У старажытнасці людзі казалі пра Ultima Thule — міфічную зямлю на Крайняй Поўначы, на краі свету. Адправіўшыся на Аляску, каб сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дасягнуў уласнай мяжы свайго знешнепалітычнага свету мар, піша на сайце Project Syndicate вядомы гісторык Цімаці Снайдэр.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Для Трампа замежныя лідары — гэта тыя самыя амерыканцы, з якімі можна абыходзіцца з дапамогай фантастычных абяцанняў і брутальнага цкавання. Але фантазіі не працуюць за межамі Амерыкі.

Пустая прапанова «цудоўнай» будучыні не кранае дыктатараў, якія здзяйсняюць злачынствы дзеля ўласных бачанняў, і не ўплывае на людзей, якія абараняюць свае сем'і ад злачыннага ўварвання, якое крадзе іх зямлю і багацці, выкрадае іх дзяцей, катуе і забівае мірных жыхароў.

У Пуціна няма прычын аддаваць перавагу бачанню «выдатнай будучыні» ад Трампа замест уласнага: Украіна з марыянеткавым урадам, насельніцтва, загнанае ў падпарадкаванне гвалтам, патрыёты ў масавых пахаваннях і рэсурсы ў расійскіх руках. Як і фантазіі Трампа, яго запалохванне таксама не дзейнічае за гэтай мяжой.

Несумненна, многія амерыканцы баяцца Трампа. Ён зачысціў уласную партыю, а пагрозы гвалтам дапамагаюць утрымліваць кангрэсменаў-рэспубліканцаў у падпарадкаванні. Ён выкарыстоўвае амерыканскую армію ў якасці паліцыі — спачатку ў Каліфорніі, а цяпер і ў Вашынгтоне.

Але замежныя ворагі ўспрымаюць гэтыя метады інакш. Тое, што шакуе амерыканцаў, радуе ворагаў Амерыкі. Бо ў Маскве разгортванне войскаў унутры ЗША выглядае як слабасць. Цвёрдыя размовы могуць знайсці водгук у Амерыцы, дзе мы часта блытаем іх з дзеяннямі. Але для расійскіх лідараў яны толькі засланяюць слабую замежную палітыку.

Трамп зрабіў надзвычайныя саступкі Расіі ў абмен на нішто. У адказ Пуцін працягвае вайну супраць Украіны і кпіць з яго на падкантрольным дзяржаве тэлебачанні.

У чым заключаюцца гэтыя саступкі? Самым толькі фактам сустрэчы з Пуціным на Алясцы Трамп спыніў больш за трохгадовую дыпламатычную ізаляцыю Крамля з боку Захаду. Паціснуўшы руку абвінавачанаму ў ваенных злачынствах, Трамп даў зразумець, што забойствы, катаванні і выкраданні ва Украіне не маюць значэння.

Нават выбар Аляскі быў саступкай — і дзіўнай. Расіяне, уключаючы ключавыя фігуры дзяржаўных СМІ, рэгулярна заяўляюць пра прэтэнзіі на Аляску. Запрасіць людзей, якія заяўляюць прэтэнзіі на вашы тэрыторыі, на галоўную вайсковую базу на гэтай тэрыторыі для абмеркавання вайны, якую яны самі пачалі, не запрасіўшы пры гэтым нікога з краіны, якая з'яўляецца ахвярай уварвання — гэта амаль край знешнепалітычнай фантазіі.

Гэта і ёсць Ultima Thule. Гэта быў сапраўдны фінал, бо да таго Трамп ужо саступіў у больш фундаментальных пытаннях. Ён не гаворыць пра справядлівы суд для расійскіх ваенных злачынцаў ці пра рэпарацыі, якія павінна Расія. Ён згаджаецца, што Расія можа вызначаць замежную палітыку Украіны і ЗША ў ключавым пытанні сяброўства ў НАТА. І ён прымае, што расійскія ўварванні павінны прыводзіць не толькі да фактычных, але і да юрыдычных зменаў суверэннага кантролю над тэрыторыямі.

Прыняцце таго, што ўварванне можа законна змяніць межы, разбурае сусветны парадак. Наданне Расіі права вызначаць знешнюю палітыку іншых краін стымулюе новую агрэсію. Адмова ад відавочных юрыдычных і гістарычных адказаў на злачынныя ваенныя агрэсіі — рэпарацый і трыбуналаў — заахвочвае войны ў цэлым.

Трамп гучна гаворыць і трымае маленькую палку. Уяўленне, што адных толькі слоў дастаткова, прывяло яго да пазіцыі, што словы Пуціна маюць значэнне, а таму ён паехаў на Аляску для «слухання».

Уся палітычная кар'ера Трампа складаецца з выслухоўвання Пуціна і паўтарэння яго тэзісаў. Абодва гэтыя чалавекі накіроўваюцца жаданнем велічы ў будучыні. Пуцін лічыць, што яе можна дасягнуць вайной, часткай якой з'яўляецца маніпуляванне прэзідэнтам ЗША. Замест гэтага Трамп лічыць, што яго спадчына можа быць забяспечаная асацыяцыяй з мірам, але пакуль ён не гатовы распрацаваць сваю ўласную палітыку, ён становіцца закладнікам таго, хто развязаў вайну.

Пуціна не цікавіць канец вайны, калі ягоную ўласную прапаганду паўтарае прэзідэнт ЗША. Яго не прыцягвае і абстрактная карціна лепшага свету, таму што ён мае на ўвазе ўласную канкрэтную жорсткую мэту.

На Алясцы Трамп дасягнуў сваёй асабістай Ultima Thule — межаў свайго чароўнага свету слоў. Перад ім паўстала простае пытанне: ці прыме Пуцін безумоўнае спыненне агню, як таго патрабаваў Трамп? Пуцін адмовіўся і зрабіў гэта зноў жа на Алясцы.

Замест гэтага расіяне выставілі адкрыта абсурдную і правакацыйную контрпрапанову: Украіна павінна афіцыйна саступіць Расіі тэрыторыі, якія Расія нават не акупавала, землі, дзе Украіна ўжо выбудавала абарону. А тады Расія, вядома, зможа атакаваць са значна больш выгадных пазіцый.

Пуцін ведае, як Трамп прагне Нобелеўскай прэміі міру. Таму яго відавочны ход — намякаць Трампу, што вайна калі-небудзь завершыцца і Трамп атрымае лаўры, калі яны абодва будуць і далей гаварыць. «Наступным разам у Маскве?» — спытаў Пуцін перад адлётам з Аляскі, пакуль Расія працягвае бамбардзіроўкі.

Цяпер, калі Трамп не здолеў дамагчыся безумоўнага спынення агню, перад ім застаюцца толькі два шляхі. Ён можа працягваць жыць у ілюзіі, але ўсё больш відавочным становіцца нават яго сябрам і прыхільнікам: гэтая фантазія — пуцінская. Але ён можа зрабіць вайну для Пуціна цяжэйшай, і тым самым наблізіць яе канец.

ЗША яшчэ не замацавалі сваіх неверагодных саступак Расіі юрыдычна, і Трамп можа адклікаць іх на адной-адзінай прэс-канферэнцыі. ЗША маюць інструменты палітыкі, здольныя змяніць ход вайны ва Украіне, і могуць з іх скарыстацца.

Трамп пагражаў «суровымі наступствамі», калі Пуцін не пагодзіцца на безумоўнае спыненне агню. Але гэта былі толькі словы, і дагэтуль наступствамі гэтых слоў для Расіі былі… іншыя словы.

Цяпер, на Ultima Thule, усё стала відавочным. Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?

Каментары17

  • Версія
    19.08.2025
    Як кажа моладзь, "Трамп ультануў"
  • .
    19.08.2025
    "Трамп гучна гаворыць і трымае маленькую палку."
    - Гэта гульня слоў. Рузвельт казаў "speak softly and carry a big stick", "гавары спакойна і трымай вялікую палку/дубінку" (big stick ideology).

    На беларускай было б лепш "Трамп гучна кажа і трымае маленькі дручок" :)

    Не здзіўлюся, калі выбар той Алясцы / Ultima Thule - з канспіралагічных традыцыяналісцкіх эзатэрычных фантазій, і ў атачэнні Трампа або яго каманды знойдзецца свой мудрэц Дугін.
    Увогуле павага Снайдэру за разумную пазіцыю.
  • qwerty
    19.08.2025
    По-моему, в еще бОльшем мире фантазий находится автор этой статьи :)

Цяпер чытаюць

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам7

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны12

Легінсы ўсё? Новае пакаленне апранае шырокія спартыўкі13

У Ніны Багінскай адабралі імянны гадзіннік10

Аўтобусам хутчэй, але пастаяць давядзецца. У сэрвісе продажу квіткоў расказалі пра сітуацыю на межах з ЕС2

«Не магу проста сядзець і нічога не рабіць». Гутарка з самым маладым ваяром палка Каліноўскага13

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?7

У пункце «Каменны Лог» зноў прапускаюць аўто

Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць