Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не прыняў прапанову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна правесці наступную сустрэчу ў Маскве ў фармаце «тры бакі» — разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Як паведамляе The New York Times, такая магчымасць абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы лідараў ЗША і Расіі ў панядзелак.

Паводле звестак выдання, гаворка ішла як пра двухбаковую сустрэчу Пуціна і Зяленскага, так і пра варыянт з удзелам Трампа.
Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў паведаміў, што Пуцін прапанаваў Маскву ў якасці месца перамоў.
«Еўрапейскія лідараў моцна насцярожыла такая перспектыва, але Трамп ветліва адмовіў Пуціну», — адзначыў суразмоўца The New York Times.
Раней СМІ пісалі, што і Уладзімір Зяленскі таксама адхіліў магчымасць сустрэчы з Пуціным у Маскве.
Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?
Швейцарыя гатовая даць Пуціну імунітэт для прыезду на перамовы
Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя
Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам
Стала вядома, у якіх краінах можа адбыцца сустрэча Пуціна і Зяленскага
Каментары
И ехать всем не далеко ,и ямы по дароге на Борисполь закопали бы.
Трамп может до Москвы долететь,а потом на лимузине Аурус с ВВП вместе поедут.
Надо петицию на чейндж.орг кинуть!