БЕЛ Ł РУС

Нобелеўскія лаўрэаты папрасілі Трампа дамагчыся вызвалення беларускіх палітвязняў

20.08.2025 / 16:16

Nashaniva.com

Дваццаць два нобелеўскія лаўрэаты падпісалі адкрыты зварот да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Сярод падпісантаў — беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, нямецкая пісьменніца Герта Мюлер, расійскі журналіст Дзмітрый Муратаў, амерыканская актывістка Джодзі Уільямс, былы прэзідэнт Коста-Рыкі Оскар Арыяс і сямнаццаць навукоўцаў у розных галінах.

Яны падкрэсліваюць, што свабода для палітвязняў адкрые шлях да дыялогу і прымірэння ў Беларусі, а таксама заклікаюць спыніць палітычныя рэпрэсіі і стварыць умовы для вяртання тых, хто вымушаны быў уцячы за мяжу.

У лісце нобелеўскія лаўрэаты дзякуюць Трампу за тое, што ён ужо ўздымаў гэтую тэму ў размове з Лукашэнкам, і заклікалі працягваць ціск дзеля вызвалення ўсіх вязняў сумлення.

З сярэдзіны 2024 года ў Беларусі выпусцілі некалькі сотняў асуджаных па палітычных справах, але пераслед іншадумцаў і пратэстоўцаў працягваецца, нягледзячы на заявы Лукашэнкі, што палітвязняў у краіне нібыта няма.

Чытайце таксама:

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ

Тэлефанаванне Трампа Лукашэнку: што гэта было?

Каментары да артыкула