Грамадства7474

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Прэзідэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social ізноў звярнуў увагу на тэму палітзняволеных у Беларусі.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Відавочна, што важная навіна пра Беларусь, якую левыя СМІ не паведамляюць, — Прэзідэнт Трамп толькі што дамогся вызвалення зняволеных. Вызвалена 16 чалавек, і таксама абмяркоўваецца вызваленне яшчэ 1300. Дзякуй, прэзідэнт Трамп», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі.

Дональд Трамп адказаў на гэты допіс наступным чынам:

«Дзякуй Беларусі і яе магутнаму лідару. Я спадзяюся, што 1300 чалавек таксама хутка будуць вызвалены!».

Нагадаем, што напярэдадні сустрэчы з расійскім прэзідэнтам на Алясцы 15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Падчас размовы амерыканскі прэзідэнт падзякаваў Лукашэнку за вызваленне 16 зняволеных і абмеркаваў магчымасць далейшага вызвалення яшчэ 1300 чалавек. Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што праца над вызваленнем палітвязняў працягваецца, і запрасіў Дональда Трампа разам з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэнне нібыта было прынята.

Каментары74

  • ::
    17.08.2025
    "Мощный лидер" > сажает людей в тюрьму из-за комментариев в соц. сетях :D
  • Anatol Starkou
    17.08.2025
    Вось гэта так! Цяпер у Беларусі саюзнік ЗША а наш Лукашэнка вялікі і магутны лідэр! Усіх змагароў можна адразу на нуль падзяліць! А хутка Трамп дасць дабро на тое, што Беларусь адбярэ Беласток і Падляшша у Польшчы, а можа і у парашок сатрэ.
  • Ха
    17.08.2025
    Чамусьці ва ўсіх лапідарных генія вінаватыя левыя СМІ, хто не хоча прызнаваць тупасць і аўтарытарызм падобных геніяў той левае СМІ

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні3

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні3

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць