БЕЛ Ł РУС

Прарасійскі блогер, асуджаны ў Латвіі, перабраўся ў Беларусь

4.09.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Прарасійскі блогер Дзмітрый Матаеў, асуджаны ў Латвіі за апраўданне ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне і распальванне нацыянальнай варожасці, пераехаў у Беларусь і даў інтэрв’ю прапагандысцкім СМІ, заўважыла выданне Reform.news.

Дзмітрый Матаеў. Скрыншот з відэа

У лістападзе 2024 года Рыжскі гарадскі суд прызнаў Матаева вінаватым у апраўданні генацыду, злачынстваў супраць чалавецтва і ваенных злачынстваў, а таксама ў распальванні нацыянальнай і расавай варожасці. Асноўным доказам былі відэа ў тыктоку, дзе ён апраўдваў дзеянні расійскай арміі ва Украіне і крытыкаваў падтрымку Украіны Латвіяй.

Суд прысудзіў яму адзін год турмы з улікам часу, праведзенага пад вартаю. Апеляцыя пракурора будзе разглядацца ў сакавіку 2026 года, а выйшаў на свабоду Матаеў у красавіку 2025 года.

Пасля вызвалення ён разам з жонкай і дзецьмі за 48 гадзін пераехаў у Беларусь, бо ў Латвіі яго затрымалі падчас родаў трэцяга дзіцяці. Матаеў патлумачыў выбар краіны тым, што тут размаўляюць па-руску і «гісторыя правільная, родная».

Ён працягвае здымаць відэа для YouTube і Telegram, у асноўным параўноўваючы жыццё ў Латвіі і Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры

Каментары да артыкула