Грамадства55

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры

Беларускія праўладныя і прарасійскія спявачкі Валянціна і Аляксандра Груздзевы (сёстры Груздзевы) вырашылі запусціць сваё шоу. Пра гэта яны заявілі ў інстаграме яшчэ 12 мая, а праз тыдзень паскардзіліся на цэнзуру на дзяржаўным тэлебачанні, піша «Люстэрка».

Сёстры Груздзевы ў сваім роліку ад 19 мая 2025 года. Скрыншот: instagram.com/sestrygruzdevy555

«Мы — сёстры Груздзевы. І мы вырашылі, што прыйшоў наш час пачаць гаварыць. Жыццё штурхае да таго, каб мы сталі гаварыць», — заявілі сёстры ў першым кароткім роліку, адзначыўшы, што хацелі заняцца гэтым яшчэ з 2021 года.

Яны сказалі, што не ведаюць, пра што будуць гаварыць, але меркавалі, што могуць «закранаць нейкія сенсацыйныя навіны».

Наступнае відэа сёстры апублікавалі праз тыдзень, доўжыцца яно крыху больш за дзевяць хвілін. У ім Груздзевы сцвярджаюць, што пасля таго, як выклалі першае відэа, «дзе гаворым пра тое, што паведамім зусім хутка нашым людзям адну, магчыма, шакавальную навіну, з намі сёе-тое адбылося». Гэта іх «і здзівіла, і парадавала».

Спявачкі вырашылі адразу «не шакаваць», а пазнаёміцца. Заявілі, што іх «праграмы» будуць «своеасаблівай лесвіцай на шляху да самай галоўнай нашай праграмы, […] дзеля якой мы ўсё гэта перажывалі на працягу пяці гадоў». А таксама прадэманстравалі фрагмент інтэрв'ю дзяржТБ, дзе казалі, што падзеі іх жыцця вартыя экранізацыі «галівудскага фільма, які пацягне на «Оскар».

Далей разважалі пра нібыта містычныя падзеі ў іх жыцці, згадаўшы пра тое, што «абышлі шмат кабінетаў і зразумелі, хто ёсць хто».

Валянціна паведаміла, што ў канцы сакавіка ім патэлефанавалі і сказалі: «Дзяўчаты, ці гатовыя вы ўзначаліць партыю «Справядлівая Беларусь»?» Яе сястра Аляксандра заявіла, што яны не хочуць «быць гаваркімі галовамі і трансляваць тое, што нам скажуць», а жадаюць дапамагаць людзям.

Груздзевы сказалі, што за пяць гадоў іх імя «як толькі не мусолілася», у тым ліку блогерамі «з Польшчы, якія курыруюцца вельмі цікавымі людзьмі». Згадалі расійскага рэжысёра Мікіту Міхалкова, які «вымушаны быў запісваць праграму «Бесагон», каб пазбегнуць розных пагалосак».

Сваё ж імкненне запісваць відэа яны абгрунтавалі Божым знакам.

«Разумееце, сябры, а ў нас жа быў знак. Мы сапраўды вельмі сур'ёзна ставімся да знакаў Божых. Лічым, што гэта ўсё не проста так.

Мы даўно хацелі зрабіць рубрыку з палітычным падтэкстам. Мы хадзілі ў адзін медыяхолдынг, размаўлялі з кіраўніком, мы прыйшлі ў Moladz.by (Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр у Мінску. — Заўв. рэд.). І вось што цікава, калі мы прыйшлі ў Moladz.by, у той жа самы дзень у гэтым месцы быў святар. Гэта быў своеасаблівы знак пра тое, што так — гаварыце», — расказалі сёстры.

Па іх словах, тады прысутны айцец Міхаіл і іх блаславіў.

«Але і той чалавек, галоўны ў медыяхолдынгу, і кіраўнікі Moladz.by — яны казалі адны і тыя ж рэчы: што калі вы хочаце нешта рабіць з палітычным ухілам у нашай краіне, то будзьце гатовыя да таго, што ўсе вашы тэксты будуць праходзіць праз цэнзуру. Да вас будуць прыстаўленыя два, а то і тры рэдактара, якія будуць у канчатковым выніку вырашаць, колькі працэнтаў застанецца ад вашага тэксту. Мы доўга думалі, прымалі рашэнне, думалі: пайсці на гэта ці не? Кайфу ніякага не будзе», — расказала Валянціна.

Пасля гэтага яна кажа: «Ну, а пачаць нашу праграму…» — і ролік абрываецца.

На стале ў Груздзевых было як мінімум чатыры абразы, дзяржсцягі Беларусі і Расіі, шасціканцовы крыж Еўфрасінні Полацкай, кніга пра Сталіна, глобус, беларуская лялька і набор іншых прадметаў.

Каментары5

  • r a d a r
    19.05.2025
    Усе яны гэтпятая калона а менавiта чальцы "Россотрудничества "-Бондарава, ГЛуздзевы
    ( Груздзевы ,Азаронак , Гiгiн ....
  • Ваш кэп
    19.05.2025
    Я помню их клипы из середины 2000-х, с лесбийским подтекстом. Они держались за ручки там. Интересно, как поступят их новые хозяева, когда их увидят?
  • Ёсік
    19.05.2025
    Усё выклалі на стол, нават крыж Афрасіньні Полацкай ды кнігу аб сталіне. Штучны чэлес яшчэ б паклалі, стукнутыя.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў1

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў1

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць