Музыка1616

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме

Дзім Дзімыч і Анджаліша, якім Вольга Бондарава раней крыху сапсавала летні тур, выклалі відэа выступленняў у Крыме.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Прадзюсіруе Дзім Дзімыча (Дзмітрый Сіўчык) і Анджалішу (Ангеліна Міхалёва) «Флагман М'юзік» — кампанія, якая цесна звязана з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук. Блогераў, дарэчы, прыцягнулі і да прапаганды — яны спяваюць песні ў падтрымку Лукашэнкі, носяць яго мерч і выступалі на «Марафоне адзінства».

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава ж абвінавачвае маладых выканаўцаў у прапагандзе ЛГБТ, гвалту і наркотыкаў. Сёлета яна хвалілася, што пракуратура Краснадарскага краю Расіі забараніла тур Дзім Дзімыча, Улькі Пулькі і Анджалішы па поўдні Расіі (былі запланаваныя канцэрты ў Анапе, Геленджыку, Лазараўскім і Сочы).

Учора Дзім Дзімыч пахваліўся ў інстаграме, што даў канцэрт у акупаваным Расіяй Крыме — у парку «Экстрым Крым» у вёсцы Аленеўка. Распавёў, што паспеў яшчэ і крыху адпачыць. Анджаліша таксама выступала на адной сцэне з ім.

@andjilisha

Небольшой влог с Крыма

♬ Piano famous song Chopin Deep deep clear beauty - RYOpianoforte

Што тычыцца яшчэ адной ранейшай актыўнай удзельніцы такіх тураў блогераў — Улькі Пулькі, — яна праз канфлікт сышла з «Флагман М'юзік». Усе свае старонкі ў сацыяльных сетках блогерка пакінула ва ўласнасці музычнай кампаніі. Толькі на YouTube-канале Ульяна мела больш за 3 мільёны падпісчыкаў.

Цяпер спрабуе пачаць усё з нуля ўжо пад сваім рэальным прозвішчам — Ульяна Сталярова. Піярыць блогерку будзе расійская кампанія «ДНК-м'юзік».

Каментары16

  • Румын
    21.08.2025
    Можа трэш-блогеры?
  • Абармот
    21.08.2025
    В принципе, согласен с Бондаревой: пропаганда Лукашенки = пропаганда насилия, ЛГБТ и наркотиков
  • Гігін і Азаронак = ЛГБТ
    21.08.2025
    Абармот, на СТБ працуюць прадстаўнікі ЛГБТ

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася24

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць