БЕЛ Ł РУС

Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску сталі будаваць сцяну

11.09.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Адначасова з рэканструкцыяй Чырвонага касцёла ў Мінску (святых Сымона і Алены) вакол храма будуюць шэрую сцяну, заўважылі вернікі. Гэта будучая агароджа, якая з'явіцца каля касцёла, піша katolik.life.

Раней яе не было, а цяпер від на храм будзе часткова закрыты. Агароджа была вакол касцёла толькі з самага пачатку, калі храм быў пабудаваны, больш за сто гадоў таму.

У дакументацыі тэндару па рэканструкцыі ёсць ліст Міністэрства культуры, у якім гаворыцца пра «аднаўленне агароджы на падставе матэрыялаў навукова-даследчых прац з выкарыстаннем аўтэнтычных слупоў і верхніх элементаў, аднаўленнем страчаных каваных элементаў». Аднак на старых здымках бачна, што каваных элементаў на агароджы не было. 

Паводле слоў эксперта, ад гістарычнай агароджы сапраўды засталіся аўтэнтычныя фрагменты ў выглядзе бутыраванай сцяны і чатырох каменных слупоў. Але такіх «элементаў», якія ўсталёўваюць цяпер, агароджа не мела — гэта бачна на некалькіх старых здымках. Больш за тое, у агароджы даўно няма ніякай патрэбы, таму ідэя з яе аднаўленнем выглядае як спроба «накруціць каштарыс»:

«З боку плошчы рэзка панізілі ўзровень дарогі і атрымаўся перапад вышынь. Былая агароджа, якая складалася з роўных доўгіх стальных прэнтаў, абараняла ад коней і выпадковай жывёлы. А цяпер навошта яна? Падаецца, што прыдумалі, як зарабіць на праекце».

Чытайце таксама:

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?

Каментары да артыкула