Лічылася, што скульптура цудатворная і звязаная з асобай караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Ягайлы.

Пра незвычайную мастацтвазнаўчую знаходку расказаў у фэйсбуку Станіслаў Чавус, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Некалі ў вёсцы Краснае Сяло, таксама вядомай як Плябань (цяпер Маладзечанскі раён), у мясцовым касцёле знаходзілася вялікая фігура ўкрыжаванага Хрыста, што была вядомая як «Пан Езус Ягелонскі», ці, паводле мясцовасці, «Пан Езус Краснасельскі».
Скульптура шанавалася як цудатворная. Менавіта для яе размяшчэння ў сярэдзіне XIX стагоддзя, пры пабудове новага касцёла на месцы папярэдняга, была ўзведзена асобная капліца. Сёння касцёл аднаўляецца як праваслаўная царква.

«А ў 1939 годзе ў Вільні была выдадзена брашура, якая змяшчае старую песню пра цудоўнае ўкрыжаванне, малітву і легенду аб яго паходжанні.
Згодна з легендай, з’яўленне фігуры Хрыста ў Плябані (Красным Сяле) звязана, як вы, напэўна ж, здагадаліся, з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Ягайлам і паходзіць яна ажно з XV стагоддзя.
На вокладцы маецца фотаздымак укрыжавання, якое і сёння можна пабачыць у Мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі. Праўда, здаецца, ніхто пра гэта і не ведае», — піша Чавус.

«Ягелонскі Хрыстос» прызямліўся ў Мінску, на думку даследчыка, невыпадкова, бо пасля адкрыцця Кальварыйскага касцёла для вернікаў у 1980 годзе яго першым пробашчам стаў ксёндз Ян Адамовіч з вёскі Краснае, што ўсяго за тры кіламетры ад Плябані.
Разбурэнне стэрэатыпаў. Навукоўцы высветлілі, што шэдэўр беларускай скульптуры паходзіць з крайняга ўсходу Беларусі
У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма
Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок
На мінскіх Кальварыйскіх могілках збіраюцца аднавіць пахавальні і рэканструяваць касцёл
У Аколіцы пад Мінскам адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы
Каментары