Грамадства44

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл

Аб тэрмінах завяршэння рамонту будынка касцёла святога Сымона і святой Алены расказаў кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў, паведамляе «Мінск-Навіны».

Рубанаў сказаў, што работы па рэканструкцыі, рэстаўрацыі касцёла ўжо пачаліся.

— Працы сур'ёзныя. Было парушанае аздабленне, але самае асноўнае — інжынерныя сеткі, якія ўплываюць не толькі на электразабеспячэнне, але таксама на ацяпленне. Ёсць нарматыўны тэрмін работ — 20 месяцаў, яны вядуцца. У 2027 годзе гэты касцёл будзе ўжо функцыянаваць, — паведаміў ён.

Чырвоны касцёл зачынены з 2022-га. Яго фактычна забралі ў вернікаў пасля ўзгарання, якое адбылося пры цьмяных абставінах. У ноч на 26 верасня 2022 года ў будынку, па афіцыйнай версіі, адбыўся пажар праз няспраўнасць электраправодкі.

У папярэдні раз касцёл святога Сымона і святой Алены перажываў маштабную рэканструкцыю ў 2017-2019 гадах.

Каментары4

  • Мх
    07.09.2025
    Улічваючы тое, як рэлігійнае прыбранне касцёла нядаўна выкідалі на сметнік, касцёд ў 2027 годзе можа функцыянаваць і як рэстаран, і як шта-кватэра БРСМ.
  • Што правільна, тое правільна
    07.09.2025
    Вярніце гэты касьцёл католікамі Менска. Ён быў пабудаваны імі й для іх. Ягонае адзінае сапраўднае прызначэньне ёсьць багаслужэньне й духоўнае жыцьцё.
  • Вольга
    07.09.2025
    Улады падпалілі - улады распілілі на рамонце - улады адкрыюць. Усё як мае быць. (

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме11

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу2

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме11

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць