БЕЛ Ł РУС

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя

20.09.2025 / 22:22

Nashaniva.com

Сёння вечарам у Мінск прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны і членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая Лі Сі, паведамляе аналітычная група iSANS.

Раней паведамлялася, што Лі Сі ўзначаліць дэлегацыю партыі, якая з 17 па 24 верасня наведае Грэцыю і Беларусь.

Паездка ў Грэцыю адбывалася па запрашэнні партыі «Новая дэмакратыя», а ў Беларусь Лі Сі завітаў па запрашэнні адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Верагодна, падчас сустрэчы Лі Сі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў будзе абмяркоўвацца ў тым ліку пытанне закрытай польска-беларускай мяжы, з-за чаго церпіць справа транспартавання ў Еўропу кітайскіх тавараў. 

Раней на гэтым тыдні кітайская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Кітая Ван І правяла сустрэчы ў Польшчы. Сярод іншага яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. Падчас гэтых сустрэч бакі абмеркавалі транзіт кітайскіх тавараў праз Беларусь і поўнае закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю.

Польшча за адкрыццё мяжы чакае саступак ад рэжыму Лукашэнкі, у першую чаргу ў пытанні спынення міграцыйнага крызісу.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

МЗС Польшчы пра закрыццё мяжы: Думаем перш за ўсё пра дзяржаўную бяспеку, а не пра эканамічную выгаду або выдаткі

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было

Каментары да артыкула