Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне
Вядомы гамяльчук, 46‑гадовы Кірыл Краўцоў стаў адным з фігурантаў «справы Гаюна» і ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса), даведаўся «Флагшток».
Кірыл Краўцоў. Фота: Facebook
Як стала вядома «Флагштоку», затрымалі мужчыну ў чэрвені 2025 года. Дома ў яго засталіся жонка і непаўналетнія дзеці.
Кірыл вядомы як заснавальнік арт-вёскі «Чырвоны Кастрычнік» у Рэчыцкім раёне. Тут ён жыў, займаўся рамесніцтвам, арганізаваў сваю ганчарную вытворчасць, ладзіў фестывалі, творчыя сустрэчы. Разам з сябрамі-энтузіястамі Кірыл выкупіў некалькі дамоў у вёсцы Чырвоны Кастрычнік і выратаваў яе ад знікнення, арганізаваўшы тут эка-паселішча.
Раней пра Кірыла Краўцова шмат пісалі ў дзяржСМІ як пра ўдзельніка акцыі «З табурэткай да акіяна», падчас якой беларус аб'ехаў палову свету, падарожнічаючы аўтастопам.
Увогуле ён неаднойчы станавіўся героем публікацый дзяржаўнай прэсы: з ім сябравалі цяперашнія прапагандысты, прыязджалі да яго ў госці, удзельнічалі ў мерапрыемствах, якія ён арганізоўваў.
Чытайце таксама:
«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»
Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн
Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна
Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек