Грамадства2020

Флагшток: Па справе «Беларускага Гаюна» ў адной Гомельскай вобласці затрымалі больш за 250 чалавек

Праваабаронцы на мінулым тыдні заяўлялі, што вядома мінімум пра 40 затрыманых па справе «Гаюна».

Паводле даных «Флагштока», больш як 250 жыхароў Гомельскай вобласці былі затрыманыя з пачатку 2025 года ў межах справы «Беларускага Гаюна».

Гэта адбылося пасля таго, як сілавікі атрымалі базу карыстальнікаў, якія дасылалі гэтай маніторынгавай суполцы паведамленні пра перамяшчэнні расійскіх войск па тэрыторыі Беларусі падчас нападу на Украіну.

Афіцыйнай інфармацыі аб колькасці затрыманых няма, але прыкладную лічбу вызначылі ў «Флагштоку», звярнуўшыся да сяброў і блізкіх фігурантаў.

Некаторыя даведаліся выпадкова, што па крымінальным артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» затрымана больш за 250 чалавек з Гомельскай вобласці, якія адпраўлялі паведамленні «Гаюну».

Акрамя таго, у спісах на затрыманне могуць знаходзіцца ўвогуле больш за тысячу чалавек. Сілавікі праводзяць затрыманні па чарзе.

«Бяруць вялікімі партыямі — аформілі, паехалі за новымі», — патлумачыў адзін суразмоўца.

Праваабаронцы на сёння заявілі, што вядома пра мінімум 53 затрыманых па справе «Гаюна».

Каментары20

  • то, что
    27.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Странно да
    27.08.2025
    Когда с одной стороны - интузиасты, а с другой - методичный репрессивный аппарат целого государства, то шансов ровно 0, все равно достанут. И не важно, Мотолько там или не Мотолько. И все эти планы-перемоги вскроют рано или поздно. Если кто еще не понял - всем задействованным надо было бежать еще вчера.
  • .
    27.08.2025
    Калі вясёлы зларадны жарт хатаскрайніка над ахвярамі немагчыма адрозніць ад "жарта" карніка.

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў13

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобелеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрв'ю13

Меліціна Станюта выходзіць замуж20

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне3

Халезін: Трэба пытацца «што вы вытвараеце» не ў Бабарыкі, а ў яго дарадцаў76

Дом рамесніка ў Паставах прадалі на аўкцыёне значна даражэй за першапачатковую цану

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна8

У Гродне выставілі на продаж шалёна дарагія кватэры — разабралі за гадзіну12

У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў13

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць