БЕЛ Ł РУС

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь

25.09.2025 / 21:4

Nashaniva.com

Польскае пасольства заклікала сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Беларусі, неадкладна пакінуць краіну на выпадак «закрыцця межаў ці іншых непрадбачаных абставін».

Фота ілюстрацыйнае

У паведамленні дыпламатычнай місіі пра адкрыццё мяжы паміж Польшчай і Беларуссю адзначаецца, што сітуацыя ў рэгіёне напружаная, працягваецца вайна, а таксама мелі месца выпадкі адвольных затрыманняў польскіх грамадзян.

У пасольстве падкрэслілі, што ў выпадку рэзкага пагаршэння бяспекі эвакуацыя можа стаць вельмі складанай або нават немагчымай. Грамадзянам Польшчы раяць выкарыстоўваць усе даступныя камерцыйныя і прыватныя сродкі для выезду з Беларусі.

Раней заклік для польскіх грамадзян пакінуць тэрыторыю Беларусі МЗС Польшчы выдавала 5 верасня пасля затрымання каталіцкага манаха Гжэгажа Гавела, які абвінавачваецца ў шпіянажы.

25 верасня польска-беларуская мяжа была адкрытая пасля амаль двухтыднёвага закрыцця. 12 верасня яе закрылі з-за «павелічэння колькасці правакацый з боку Расіі і Беларусі» і сумесных вайсковых вучэнняў «Захад-2025».

Прадстаўнікі польскага ўрада, уключаючы прэм’ер-міністра Дональда Туска, папярэджвалі, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі межы могуць зноў без ваганняў закрыць.

Чытайце таксама:

Як адкрывалася мяжа з Польшчай. Рэпартаж з Брэста

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы

Каментары да артыкула