БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

26.09.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што на ашчаджаныя сродкі ад крэдыту, узятага для будаўніцтва Беларускай АЭС, можна пабудаваць яшчэ адзін энергаблок. Ён расказаў пра гэта ў Крамлі пасля перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве 26 верасня 2025 года. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Па словах Лукашэнкі, эканомія нібыта атрымалася такая значная, што гэтыя грошы дазваляюць рэалізаваць новы праект без дадатковых крэдытаў.

Як ён сцвярджае, нягледзячы на першапачатковыя страхі з-за магчымай лішняй вытворчасці электраэнергіі, будаўніцтва БелАЭС нібыта станоўча паўплывала на развіццё краіны.

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што «Расатам» забяспечыць перапрацоўку адкідаў ядзернага паліва БелАЭС.

Чытайце таксама:

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка заявіў пра магчымасць будаўніцтва АЭС на ўсходзе Беларусі

Каментары да артыкула