Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі
Украіна перадала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу сваё бачанне, чаго яна хоча. Гэта прадугледжана ў буйным пагадненні на 90 мільярдаў даляраў, аднак Украіна гатовая да дамоў з ЗША па асаблівай зброі, уключаючы дальнабойную, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, назваўшы сустрэчу з Трампам падчас Генсаамблеі ААН у Нью-Ёрку «вельмі прадуктыўнай».
Уладзімір Зяленскі. Фота: Kay Nietfeld/picture alliance via Getty Images
«Што тычыцца таго, чаго хоча Украіна ад ЗША — то ўсё гэта ёсць. Мы перадалі прэзідэнту ЗША з дэталямі і з ілюстрацыяй, чаго хоча Украіна, і ўсё гэта, у прынцыпе, прадугледжана ў нашым вялікім пагадненні на 90 мільярдаў. Але мы гатовыя да асобных дамоў па асаблівых відах зброі, уключаючы дальнабойныя», — сказаў Зяленскі падчас брыфінгу пасля вяртання з ЗША 27 верасня.
Таксама ён заявіў, што не варта быць занадта асцярожнымі ў рыторыцы з расіянамі, калі тыя пагражаюць, і не трэба праяўляць слабасць, калі Расія пагражае Кіеву блэкаўтам.
«Сапраўды, я падзяліўся з ім [Трампам] рэаліямі на полі бою і некаторым бачаннем таго, што магло б быць. І я лічу, што ёсць уплыў на Расію, і не трэба чакаць мяккіх крокаў з боку Расіі ў бок Украіны, і адпаведна Украіна павінна рабіць адпаведныя крокі ў бок Расіі. І не трэба гэтага баяцца, і не трэба быць вельмі асцярожнымі ў рыторыцы з рускімі, калі яны пагражаюць. Я мяркую, што такая ж рыторыка павінна быць і ў цывілізаваных краінах».
У выпадку, калі Расія будзе і далей біць па энергетычнай інфраструктуры Украіны, Украіна, як запэўніў Зяленскі, будзе звяртацца да сіметрычных дзеянняў.
«Расія павінна дакладна ведаць, што цывілізаваныя краіны адрозніваюцца ад дзікіх тым, што яны ніколі не пачынаюць першымі і не з'яўляюцца агрэсарамі. Але яны не слабыя. Не трэба праяўляць слабасць. Калі пагражаюць блэкаўтам, напрыклад, сталіцы Украіны, то ў Крамлі павінны ведаць, што будзе блэкаўт у сталіцы Расіі», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Чытайце таксама:
Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку
Зяленскі зноў папрасіў у Трампа ракеты Tomahawk
Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню
Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны
Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць