Свет22

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на палях Генасамблеі ААН правёў кароткі сумесны брыфінг з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ён доўжыўся ўсяго 7 хвілін, але Трамп паспеў зрабіць некалькі заяў.

Фота: AP Photo/Evan Vucci

Адказваючы на адпаведнае пытанне прэсы, Дональд Трамп заявіў, што краіны — удзельніцы НАТА маюць поўнае права збіваць расійскія вайсковыя самалёты, якія ўварваліся ў іх паветраную прастору.

На яго думку, вайна паміж Расіяй і Украінай скончыцца няхутка. Аднак ён убачыў прагрэс для мірнага ўрэгулявання ў паслабленні расійскай эканомікі:

«Найбольшы прагрэс у намаганнях спыніць вайну заключаецца ў тым, што эканоміка Расіі знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане. Людзі думалі, што Расія справіцца за тры дні — гэта ж вельмі вялікая краіна, — але Украіна вельмі добра ўмее іх спыняць, гэта вельмі смелыя людзі, салдаты робяць сваю працу выдатна. Расія не асабліва праславілася тым, што працягвае ваяваць ужо 3,5 года».

Ні Дональд Трамп, ні Уладзімір Зяленскі ніяк не згадвалі тэму магчымай сустрэчы з Пуціным. На пытанне ж, ці давярае ён па-ранейшаму расійскаму прэзідэнту, Трамп сказаў, што адкажа на яго «праз месяц».

Не гатовы ён проста цяпер гаварыць і пра гарантыі Украіне:

«Мы будзем гаварыць пра гэта. Спадзяюся, у нас будзе магчымасць пагаварыць пра гэта крыху пазней. Цяпер адказваць на гэтае пытанне рана».

Каментары2

  • Жвір
    23.09.2025
    У такім разе, як разумець заяву Рубіа, які ўдакладніў, што NATO будзе зьбіваць расейскія паветраныя аб'екты ў межах краінаў ал'янсу толькі ў выпадку, калі яны атакуюць...?
  • Адказ
    23.09.2025
    Завецца стратэгічная няўпэўненасць.

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць