БЕЛ Ł РУС

Памёр музыка Ігар Конік

1.10.2025 / 15:44

Nashaniva.com

Сёння ўначы, 1 кастрычніка, пайшоў з жыцця беларускі панк-музыка Ігар Конік. Пра смерць выбітнай постаці анарха-панк руху паведамілі ў сацсетках яго сябры, заўважыў Reform.news.

 Ігар Конік. Фота: https://x.com/bad_immigrant

Музыка шматлікіх культавых гуртоў, у прыватнасці Green Brain Arts Band, Inc., Hate to State і «Партия», мінчук Ігар Конік з’яўляецца піянерам анархісцкага антываеннага і антыфашысцага руху, культуры D.I.Y. Ён займаўся выданнем музычных фан-зінаў, у прыватнасці, яго зін (самаробны часопіс) Don’t Panic аказаў уплыў на цэлую плеяду беларускі панк-рок музыкаў.

Фота: primitive-distro.blogspot.com

На гэты момант прычыны смерці легенды беларускай панк-рок культуры не вядомыя.

Развітанне з музыкам адбудзецца 3 кастрычніка з 12.00 па 13.00 па адрасе Даўгінаўскі тракт, 160А.

Чытайце таксама:

«Зімой перанёс інсульт». Памёр «сумная пчала» Юрый Тарасёнак

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Каментары да артыкула