Грамадства33

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Паведамленне пра смерць Валерыя Цімашэнкі заўважыла ў сацсетках выданне «Люстэрка». Ён вызваліўся па памілаванні 3 ліпеня 2024 года. Прычына смерці невядомая.

Экс-палітзняволены Валерый Цімашэнка. Фота з сацсетак

Праваабаронцы «Вясны» паведамлялі, што Валерыя Цімашэнку затрымалі ў студзені 2023 года. Яго абвінавачвалі па артыкулах 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прычынай стаў удзел у пратэстных маршах і інфармацыя, адпраўленая ў чат-бот аднаго з «экстрэмісцкіх фармаванняў».

У сакавіку таго ж года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Цімашэнку да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паводле звестак праваабаронцаў, Валерый адбываў пакаранне ў ПК № 15 у Магілёве. Мужчына выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 года. На сайце «Вясны» на яго старонцы стаіць адзнака «Памілаванне / Амністыя».

Валерыю было 42 гады. Пра яго інтарэсы вядома няшмат, мужчына не вёў публічных профіляў у сацсетках. Мяркуючы па яго вайбер-акаўнце, у апошні раз ён быў анлайн 18 верасня 2025 года.

Каментары3

  • Спачуванні.
    24.09.2025
    Спачуванні родным і сябрам.
    Вечная памяць.
  • Генацыд
    24.09.2025
    Год пражыў пасля турмы...
    Ужо шмат выпадкаў, як людзі выходзяць і паміраюць цягам года пасля вызвалення.
  • ИМЯ
    24.09.2025
    спачуванні родным (
    .
    .
    ..
    і яшчэ адна дрэнная навіна (ці "старына"( ) - беларуская версія НН ужо як анонс,
    а на "нормальном, человеческом" - поўны артыкул.
    АГУЛАМ і не здзіўлены (

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць