Учора ўвечары пад адным з відэа ў сацсетках з’явілася паведамленне пра смерць легенды беларускага цырка Юрыя Тарасёнка (той самай сумнай пчалы Юры», які збіраў мільённыя прагляды ў тыктоку), піша Onliner.by.

З легендай беларускага цырка развіталіся сёння ў крэматорыі на Паўночных могілках.
«Юра быў чалавек адзінокі, гэта здарылася дома, калі ён быў адзін», — распавяла былая калега Юрыя Наталля Шоўгур.
Пляменніца артыста Дар'я ўдакладніла, што яе дзядзька памёр 11 верасня.
«Яшчэ ў студзені ён перанёс інсульт і два мікраінсульты. А пасля 4 верасня знік, перастаў выходзіць на сувязь. Міліцыя патэлефанавала 23 верасня: яго знайшлі з ацёкам мозгу.
Развітанне прайшло сёння, прах перададуць на могілкі «Лясное» 23 кастрычніка, пахаванне скрыні будзе а 12:10. Каля сцяны на 31 сектары з Юрыем змогуць развітацца ўсе ахвотныя. Артыстам ён быў неверагодным, яго нумары заўсёды былі як чараўніцтва».

Юрый Тарасёнак — беларускі артыст цырка з 40‑гадовым стажам. Асаблівую папулярнасць яму прынесла праца ў клоўнскім дуэце «Пан Жоржык і Гаўрош» у пары з артысткай цырка Наталляй Суворавай, якая на той момант была яго жонкай.
Памёр «сумны пчол» Юрый Тарасёнак. Сёння ў крэматорыі на Паўночных могілках развіталіся з легендай беларускага цырка
У апошнія гады Юрыя бачылі ў розных раёнах горада ў касцюме чмяля. Ён падпрацоўваў аніматарам, фатаграфаваўся з ахвотнымі і дарыў шарыкі. Аднаго дня ён проста засяроджана стаяў на пешаходным пераходзе і трапіў на відэа. Выпадкова зняты ролік з артыстам разляцеўся на мільёны праглядаў.
Каментары