Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зеленскім падчас Саміта Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене.
«Радая пабачыць прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. Бо ад Украіны залежыць і лёс Беларусі. Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму за мужнасць і дамову працягваць камунікацыю», — сказала яна.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў гэту сустрэчу так:
«Гэта была цёплая, я б нават сказау сяброўская сустрэча з прэзідэнтам Зяленскім. Ён сам падышоў да Святланы Ціханоўскай, прывітаўся, і яны абмяняліся думкамі па цяперашняй сітуацыі. Ціханоўская выказала словы падтрымкі Украіне».
Чытайце таксама:
Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці