Падчас размовы са СМІ на саміце еўрапейскіх палітыкаў у Капенгагене сёння адзін з журналістаў выкрыкнуў пытанне да венгерскага прэм’ера.

«Хто ўяўляе галоўную пагрозу для Еўропы?» — выкрыкнуў журналіст, чакаючы каментар ад венгерскага палітыка, паведамляе РБК-Украіна.
Прэм’ер Польшчы Дональд Туск, які стаяў побач, сказаў Орбану, што «гэта правакацыя». Аднак апошні захаваў спакой і адказаў наступнае: «Сапраўдная небяспека? Эканамічны застой і страта канкурэнтаздольнасці», — сказаў венгерскі прэм’ер.
Але гэта не спыніла журналіста, і Орбану прыляцела» сустрэчнае пытанне: «Не Расія?»
На што венгерскі прэм’ер сказаў: «Мы мацнейшыя за Расію. Параўнайце факты і зрабіце высновы. У нас больш за 400 мільёнаў чалавек, у Расіі — каля 130. Паглядзіце на ВУП Еўропы — ён велізарны, а Расіі — малы. Мы ўсе разам, 27 краін, трацім на абарону больш, чым расіяне. Дык чаму мы баімся? Мы мацнейшыя за іх».
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары