ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў
Арганізацыя таксама заявіла, што гатовая перадаць кіраванне Газай палесцінскаму органу, складзенаму з незалежных тэхнакратаў.
Фота: Marc Asensio/NurPhoto via Getty Images
«ХАМАС цэніць арабскія, ісламскія і міжнародныя намаганні, а таксама намаганні прэзідэнта ЗША Трампа, накіраваныя на спыненне вайны ў сектары Газа, абмен палоннымі, неадкладнае паступленне дапамогі, адмову ад акупацыі сектара і адмову ад высялення нашага палесцінскага народа.
У гэтым кантэксце і з мэтай спынення вайны і поўнага вываду войскаў з сектара рух абвяшчае пра сваю згоду на вызваленне ўсіх палонных, жывых і мёртвых, згодна з формулай абмену, прапанаванай прэзідэнтам Трампам, пры забеспячэнні неабходных умоваў для абмену.
У гэтым кантэксце рух пацвярджае сваю гатоўнасць неадкладна ўступіць у перамовы праз пасярэднікаў для абмеркавання дэталяў», — сказана ў афіцыйнай заяве ХАМАСА.
ХАМАС гатовы абмяркоўваць пункты плана «ў межах усеабдымнага палесцінскага нацыянальнага форуму, у якім ХАМАС возьме ўдзел».
Чытайце таксама:
Трамп прыгразіў ХАМАСу пеклам, калі ён не здасца да вечара нядзелі
Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе