БЕЛ Ł РУС

Зімбабвэ будзе падаваць у суд на Літву за канфікацыю беларускіх пажарных машын

4.10.2025 / 15:52

Nashaniva.com

Зімбабвэ мае намер падаць у суд на ўрад Літвы і дамагацца кампэнсацыі за 17 пажарных машын, якія былі затрыманыя ў Клайпедзе ў 2023 годзе. Машыны накіроўваліся з Беларусі ў Зімбабвэ, але літоўскія ўлады канфіскавалі іх, бо вырабіла тэхніку кампанія, якая трапіла пад санкцыі. Пазней машыны выставілі на аўкцыён.

Фота ілюстрацыйнае

Генпракурорка Зімбабвэ Вірджынія Мабіза заявіла, што пасля завяршэння расследавання ў Літве як краіна атрымала магчымасць падаць грамадзянскі іск аб кампенсацыі. Чыноўніца падкрэсліла, што Літва парушыла права ўласнасці, канфіскаваўшы тэхніку без доказаў сувязі Зімбабвэ з падсанкцыйнымі кампаніямі.

Зімбабвэ лічыць сябе добрасумленным пакупніком і законным уласнікам машын, набытых празрыста для дзяржаўных патрэб. Калі грамадзянскі іск не будзе задаволены, краіна можа звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі — у тым ліку ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, Сусветную гандлёвую арганізацыю ці нават у ААН.

Таксама ўрад Зімбабвэ зараз пераглядае працэдуры закупак, каб надалей пазбягаць рызыкі, звязанай з санкцыямі.

Чытайце таксама:

«Скрасці столькі, колькі ён хоча, з іншых краін складаней». Як у Зімбабвэ пракаментавалі візіт свайго кіраўніка да Лукашэнкі

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

У Зімбабвэ адмовіліся ад закупу пажарных машын у Беларусі

Скандал з пажарнымі машынамі з Беларусі разрастаецца: парламент Зімбабвэ хоча прызнаць здзелку несапраўднай

Каментары да артыкула