У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР
Кампанія «Белпрадукт» выпусціла партыю чыпсаў «Прэм'ер» са смакам карэйскага супу кімчы рамен. Відэа з упакоўкай выставіў адзін з карыстальнікаў тыктока.
Скрыншот з відэа
На ўпакоўцы прадукта адзначана, што гэта абмежаваная серыя. Таксама звяртае на сябе ўвагу змешчаны на ўпакоўцы сцяг Паўночнай Карэі.
На афіцыйным сайце прадпрыемства ў раздзеле, прысвечаным чыпсам «Прэм'ер», такі іх від не прадстаўлены.
Каментарыі пад відэа розныя. Некаторыя зацікаўленыя прадуктам і пытаюцца, дзе яго купіць, але большасць звяртаюць увагу перадусім на прэзентацыю чыпсаў як звязаных з КНДР, прытым стаўленне да гэтага негатыўнае:
«Калі прасіла прывезці мне прадуктаў з Карэі, я мела на ўвазе Паўднёвую»;
«Не з такой Карэяй мы хацелі сябраваць»;
«Асабіста Кім фасаваў»;
«Са смакам жабрацтва і дыктатуры»;
«Было б цудоўна не размяшчаць гэты сцяг на ўпакоўцы»;
«Калі ўжо з такім сцягам, то трэба было рабіць са смакам газоннай травы»;
«Гэту кантору абыходзім бокам».
Чытайце таксама:
У КНДР атрымалі сакрэтную зброю
СМІ Паўночнай Карэі выразалі з віншавання Лукашэнкі фразу пра «гатоўнасць наведаць вашу краіну»
Як ахова Пуціна і Кім Чэн Ына ледзь не пабілася з-за рэгуліроўкі кандыцыянера
Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца