Грамадства44

СМІ Паўночнай Карэі выразалі з віншавання Лукашэнкі фразу пра «гатоўнасць наведаць вашу краіну»

Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) толькі 11 верасня размясціла на сайце тэкст віншавальнай тэлеграмы ад Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня ўтварэння КНДР. Пры гэтым само віншаванне падверглася цэнзуры, звярнуў увагу Reform.news.

Лукашэнка і Кім Чэн Ын у Пекіне 3 верасня перад парадам. Фота: Пул першага

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала віншаванне яшчэ 9 верасня. Цэнтральнай часткай стала фраза пра гатоўнасць наведаць КНДР у бліжэйшы час.

«З цеплынёй успамінаю нашу нядаўнюю сустрэчу ў Пекіне. Пацвярджаю гатоўнасць у бліжэйшы зручны для бакоў час наведаць вашу краіну для вываду міждзяржаўных сувязяў на якасна новы ўзровень», — гаварылася ў тэксце тэлеграмы.

ЦТАК размясціла віншаванне толькі сёння і пакуль толькі на карэйскай мове, хаця ў іх ёсць поўнафарматныя англійская і руская версіі сайта. Фразы пра «гатоўнасць наведаць вашу краіну» там не аказалася.

На адцэнзураваны тэкст, які рэтранслявалі іншыя паўночнакарэйскія СМІ, звярнулі ўвагу паўднёвакарэйскія СМІ.

Нагадаем, Лукашэнка і Кім Чэн Ын паразмаўлялі ў кулуарах святочных мерапрыемстваў у Пекіне 3 верасня. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, паўночнакарэйскі лідар запрасіў яго наведаць Пхеньян.

Каментары4

  • Ын ды від
    11.09.2025
    Квасъ, там свае не даядаюць, а тут такога ненажэрнага прымаць. Та ну його до біса! Ын у пуцінскай іерархіі вышэй за луку сябе пачувае - ягоныя адмарозкі на фронце адзначыліся. Таму на дробных 3% васалаў можна глядзець скрозь пальцы.
  • ну вядома
    11.09.2025
    Кожны дурань заўсёды гатоў наведаць гэтую вялікую і цудоўную краіну і пабачыць яе вялікага лідара.
    Але не кожнаму дурню тое дазволена.
    разумець трэба.
  • гой изгой
    11.09.2025
    Даже Ким не хочет пачкаться о лукашенко.

Цяпер чытаюць

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»10

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс: Трамп не бачыць ніякіх прычын, каб эканамічна ізаляваць Расію пасля вайны14

Расійскія і лукашэнкаўскія спецслужбы на фоне залёту дронаў у Польшчу правялі інфаатаку. Яе зладжанасць дае падставы думаць, што залёт быў спланаваны16

У міліцыі распрацавалі спецыяльную таблічку, якая палегчыць жыццё раварыстам6

У Расіі адмаўляюць, што запускалі дроны па Польшчы9

«Заблакуем усё»: у Францыі маштабныя пратэсты, амаль 200 затрыманых і транспартны калапс9

У Непале вайскоўцы часткова ўзялі пад кантроль Катманду, каб прадухіліць новыя беспарадкі

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў23

У Вільні вялікі пажар на газасховішчы, эвакуююць жыхароў радыусам 1 км4

Пасадзілі дырэктара «Мінскаблдарбуда»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»10

Адпачынак у Эміратах скончыўся для сям'і трагедыяй: «Мама памерла, а айчым апынуўся ў турме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць