Свет88

Пасля сустрэчы з Пуціным спецслужбы КНДР знішчылі ўсе сляды Кіма Чэн Ына: посуд забралі, крэсла прадэзынфікавалі

Пасля сустрэчы кіраўніка КНДР Кіма Чэн Ына з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 3 верасня ў Пекіне, супрацоўнікі паўночнакарэйскай дэлегацыі зачысцілі ўсе магчымыя сляды прысутнасці ДНК свайго лідара. Пра гэта распавёў журналіст крамлёўскага пула Аляксандр Юнашэў.

Паводле яго слоў, пасля перамоў супрацоўнікі спецслужб забралі шклянку, з якой піў Кім, працерлі крэсла і іншыя часткі мэблі, да якіх ён дакранаўся. 

Сяргей Ганчароў, ганаровы прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі «Альфа», у каментары для SHOT заявіў, што гэта першы вядомы выпадак, калі спецслужбы прымянілі практыку «поўнай зачысткі» слядоў лідара дзяржавы.

Паводле яго сцвярджэння, мэта такіх дзеянняў — не дапусціць, каб якія-небудзь элементы ДНК Кім Чэн Ына трапілі да замежных спецслужбаў. Карэйцы лічаць, што нельга пакідаць нічога, што магло б пашкодзіць у будучыні, мяркуе Ганчароў.

Ці выносілі ахоўнікі посуд Пуціна, не паведамляецца. Але чуткі пра жорсткі кантроль за біялагічнымі слядамі Пуціна, ходзяць даўно.

Французскае выданне Paris Match пісала, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас візітаў за мяжу мае спецыяльнага ахоўніка, які збірае і дастаўляе назад у Маскву яго біялагічныя адходы — мачу і кал, каб не дапусціць аналізу яго здароўя замежнымі спецслужбамі. Паводле звестак выдання, такая практыка дзейнічае як мінімум з 2017 года.

Каментары8

  • %
    03.09.2025
    Ну не навіна гэта. Усе што так ці інакш ВЫДЕЛЯЮТ гэтыя таварышы са сваіх нікчэмных целаў - УСЕ вялікая таямніца
  • 130369
    03.09.2025
    А вдруг такого красавца решат клонировать для плотских утех
  • даведка
    03.09.2025
    Лукашенко на днях две молодые особы ставили стакан и термокружку в перчатках. https://i.ibb.co/rRTT6XzD/protokol.png

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост1

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць