БЕЛ Ł РУС

Гомельскія ўлады дзеля ўстаноўкі помніка Ракасоўскаму высеклі цэлы сквер у цэнтры горада

4.10.2025 / 23:7

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра сквер каля фабрыкі «8 сакавіка». Усе дрэвы там былі спілаваныя ўчора, 3 кастрычніка, піша «Флагшток».

Пасля пачатку работ старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў апублікаваў выяву будучага сквера: адкрытая прастора з тыпавымі ліхтарамі— «цыгарэтамі», тратуарамі тыпу «арнамент» і гранітнымі кветнікамі ў форме камуністычных зорак. У цэнтры кампазіцыі — «падарунак» ад расійскага пасольства: конны помнік маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.

Таксама Прывалаў у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што ўсе дрэвы ў скверы, хоць нібыта выглядалі і добра, на справе аказаліся «аварыйнымі».

Ніякага грамадскага абмеркавання праекта помніка, ўпарадкавання і назвы сквера не праводзілася. Чыноўнікі Гомельскага гарвыканкама заявілі, што ўсе работы ў скверы нібыта з'яўляюцца «ўпарадкаваннем», якое не патрабуе ўзгаднення з жыхарамі. 

Чытайце таксама:

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі

У Гомелі паставяць помнік маршалу Ракасоўскаму

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 

Каментары да артыкула