БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы

9.10.2025 / 17:13

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская запісала відэа, у якім запэўніла, што яна разам з калегамі працягне сваю працу, нягледзячы на змену ўзроўню аховы палітыка ў Літве і пераходу яе Офіса на часткова аддаленую працу.

Святлана Ціханоўская. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«Дарагія мае беларусы! Я працягваю працаваць з вамі дзеля нашай супольнай мэты. Мы з камандай будзем і далей змагацца за вызваленне палітзняволеных, адстойваць інтарэсы беларусаў і прыцягваць міжнародную ўвагу да праблемаў у Беларусі. Якія б цяжкасці ні ўзнікалі, мы працягваем працу. Нягледзячы на любыя выклікі, ніякія перашкоды нас не спыняць. Мы тут і працягваем дзейнічаць», — заявіла дэмакратычная лідарка.

7 кастрычніка стала вядома, што аховай Святланы Ціханоўскай цяпер будзе займацца паліцыя, а не Служба аховы кіраўніцтва дзяржавы. Пры гэтым сам статус Святланы Ціханоўскай, як запэўніваецца, не змяніўся. Таксама захоўваецца і акрэдытацыя прадстаўніцтва беларускіх дэмсілаў у Літве.

Чытайце таксама:

Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве

Каментары да артыкула