У Гродне агрэсіўны бусел не даваў людзям выйсці з дзіцячай амбулаторыі ВІДЭА
Як паведамляе Newgrodno.by, птушка прыйшла проста да ўваходу ў медыцынскую ўстанову ў новым жылым раёне на вуліцы Лідскай. Бусел паводзіў сябе дзіўна — гучна клекатаў і выглядаў вельмі пагрозліва.
З-за такіх незвычайных паводзін бусла наведвальнікі баяліся выходзіць на вуліцу, таму супрацоўнікам давялося адчыніць запасны выхад. Усё гэта трапіла на відэа.
Чым скончылася сітуацыя, пакуль невядома, але ёсць спадзяванне, што ні людзі, ні птушка не пацярпелі.
Мяркуецца, што бусел мог прыйсці да людзей па дапамогу ці ежу. Звычайна да кастрычніка гэтыя птушкі ўжо адлятаюць на поўдзень, але гэты бусел чамусьці застаўся ў Гродне.
Магчыма, гэта тая самая птушка, якую раней неаднаразова заўважалі ў розных раёнах горада — яна гуляла адна, але людзей да сябе не падпускала.
Чытайце таксама:
Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА
На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ