Піт Хегсэт заклікаў саюзнікаў нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Украіне
Міністр вайны ЗША Піт Хегсет падчас сустрэчы з калегамі з іншых заходніх краін у фармаце «Рамштайн» падкрэсліў, што для стрымлівання расійскай агрэсіі крытычна важныя баяздольная ўкраінская армія і моцнае НАТА пад кіраўніцтвам еўрапейскіх саюзнікаў.
Піт Хегсэт. Фота: AP Photo / Virginia Mayo
Піт Хегсэт адзначыў, што самым эфектыўным стрымліваннем расійскай агрэсіі з'яўляюцца:
- смертаноснае, баяздольнае і кіраванае Еўропай НАТА;
- баяздольная, і надзейная ўкраінская армія, здольная абараніць сябе і працягваць стрымліваць расійскую агрэсію ўздоўж межаў НАТА.
Амерыканскі міністр таксама дадаў, што прынцып «мір праз сілу» застаецца ключавым для завяршэння вайны ва Украіне.
«Пад непахісным кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа і, у прыватнасці, з нашымі еўрапейскімі саюзнікамі мы пакладзем канец вайне ва Украіне. Вайна павінна скончыцца», — сказаў Хегсэт.
Кіраўнік Пентагона заклікаў саюзнікаў працягваць фінансаванне ініцыятывы PURL (Prioritized Ukraine Requirements List), якая дазваляе еўрапейскім краінам аплачваць амерыканскае ўзбраенне для Украіны, уключаючы высокатэхналагічныя сістэмы СПА, артылерыю, супрацьтанкавую зброю і боепрыпасы.
«Калі гэты канфлікт не скончыцца, калі не з'явіцца шлях да міру ў кароткатэрміновай перспектыве, ЗША разам з саюзнікамі распачнуць крокі, каб ускласці выдаткі на Расію», — сказаў Хегсэт.
Чытайце таксама:
Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу
Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу