Свет22

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі

Журналісты вядучых англамоўных агенцтваў, газет і тэлерадыёкампаній адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона, згодна з якімі журналіст будзе лічыцца пагрозай, калі паспрабуе здабыць несанкцыянаваную — нават не сакрэтную — інфармацыю, паведамляе Бі-бі-сі.

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт падчас дэманстрацыі дрона LUCAS. Фота: Win McNamee/Getty Images

Міністр абароны Піт Хэгсэт апублікаваў праект гэтых правілаў у верасні і загадаў журналістам, што працуюць у Пентагоне, падпісаць іх да 14 кастрычніка — або да 15‑га здаць акрэдытацыі.

Аб адмове падпісвацца пад гэтымі правіламі публічна заявілі, у прыватнасці, сусветныя агенцтвы Reuters і Associated Press, амерыканскія газеты New York Times і Washington Post, брытанская газета Guardian, часопіс Atlantic, тэлеканал CNN, радыёкампанія NPR, інтэрнэт-выданне HuffPost і нават некаторыя ідэалагічна блізкія адміністрацыі Трампа выданні — у прыватнасці, газета Washington Times і выданне Newsmax.

Журналісты заявілі, што лічаць гэтыя новыя правілы замахам на свабоду прэсы і што яны будуць працягваць асвятляць дзейнасць Пентагона і Узброеных сіл ЗША і без акрэдытацыі пры міністэрстве.

Некаторыя з выданняў апублікавалі заявы ў сетцы X, і Піт Хэгсэт адказаў на паведамленні Washington Post, Atlantic і NYT эмодзі з выявай далоні, што махае на развітанне. Прэс-сакратар Пентагона Шон Парнел абвінаваціў прэсу ў тым, што яна падмяняе паняцці, і заявіў, што подпіс пад новымі правіламі азначае не згоду з імі, а пацвярджэнне, што журналісты з імі азнаёміліся. Акрамя таго, Парнел заявіў, што доступ у штаб-кватэру Пентагона — гэта «прывілея, а не права».

Як тлумачыць выданне The Hill, паводле новых правілаў журналістам фармальна не забаронена здабываць і публікаваць не засакрэчаную, але далікатную інфармацыю пра Міністэрства вайны, але пры гэтым яно можа палічыць журналіста «пагрозай бяспецы», калі ён паспрабуе атрымаць такую інфармацыю ад супрацоўнікаў Пентагона.

Да такіх спроб здабыць несанкцыянаваную інфармацыю Пентагон мае намер аднесці і заклікі ў публікацыях і сацсетках да чыноўнікаў і вайскоўцаў дзяліцца такой інфармацыяй.

Іншымі словамі, Піт Хэгсэт хоча, каб прэса публікавала толькі тую інфармацыю, што санкцыянавана кіраўніцтвам Пентагона. «Прапанаваныя абмежаванні падрываюць гарантыі, якія дае Першая папраўка, і накладаюць непатрэбныя абмежаванні на збор і публікацыю інфармацыі», — заявіў у сетцы X выканаўчы рэдактар Washington Post Мэт Мары.

Часопіс Atlantic, рэдактар якога Джэфры Голдберг у сакавіку быў выпадкова ўключаны ў сакрэтны чат, дзе члены каманды Трампа, у тым ліку Піт Хэгсэт, абмяркоўвалі ўдары па еменскіх хусітах, заявіў, што «фундаментальна» не прымае падобныя абмежаванні. Кіраўнік вашынгтонскага бюро газеты New York Times Рычард Стывенсан заявіў, што новыя правілы абмяжоўваюць права журналістаў пісаць пра ведамства, якое атрымлівае ад падаткаплацельшчыкаў амаль трыльён долараў у год.

«Грамадскасць мае права ведаць, як функцыянуе ўрад і войска», — напісаў Стывенсан.

Як нагадвае выданне The Hill, Піт Хэгсэт з самага пачатку свайго прыходу ў Пентагон, з пачатку гэтага года, паступова абмяжоўваў свабоду акрэдытаваных там журналістаў.

Ужо ў канцы студзеня карэспандэнты васьмі выданняў, у тым ліку The Hill, былі пазбаўлены ўласных сталоў у прэс-цэнтры Пентагона. Іх замянілі прадстаўнікамі выданняў, што сімпатызуюць Трампу і Хэгсэту.

У маі Хэгсэт забараніў журналістам хадзіць без суправаджэння па большасці калідораў Пентагона. The Hill адзначае, што сакрэтныя закрытыя зоны ў Пентагоне былі заўсёды, але там, дзе не забаронена, журналісты дзесяцігоддзямі хадзілі свабодна.

Каментары2

  • бабруйчанін
    15.10.2025
    " Біль аб Правах" удакладнення ўсе ВСуд
    Гэты кіраўнік пента.гоніт
  • Васіль
    15.10.2025
    З каманды Трампа гэты - самы слабы. Першы на вылет. Але пабачым.
    У ваеннай установе ўвогуле не месца для журналістаў.

Цяпер чытаюць

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Усе навіны →
Усе навіны

У цягнік першага класа ў Германіі хтосьці падкінуў трох курэй. За інфармацыю абяцаюць 500 еўра5

За каву аштрафуюць? Як праходзяць рэйды на запраўках26

У Гродне 11‑гадовы школьнік згенераваў выяву бамжа на ложку ў кватэры — маці стрымгалоў кінулася дахаты і выклікала міліцыю6

У Мінску пачаўся фестываль шансону. Нявестка Лукашэнкі прывезла Шуфуцінскага38

У Турцыі забіты ўладальнік тэлеграм-канала «Утро Дагестан»2

Зяленскі: Пуцін мяне ненавідзіць. У мяне аналагічнае стаўленне да яго3

Экскурсавода з Ружанскага замка адправілі за краты — падобна, за Гаюн4

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра1

Бясцэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць