Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу
Пасля таго як у пачатку тыдня не менш за 19 расійскіх беспілотнікаў парушылі паветраную прастору Польшчы, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ абвясціў пра запуск новай праграмы пад назвай Eastern Sentry («Усходні вартавы»), паведамляе Euronews.

Ініцыятыва мае на мэце ўмацаванне ўсходняга флангу Альянсу і стрымліванне далейшых расійскіх парушэнняў.
Марк Рутэ падкрэсліў, што факт уварвання дронаў — незалежна ад таго, было гэта наўмысна ці выпадкова, — з’яўляецца недапушчальным. Ён адзначыў, што ўсе саюзнікі выказалі поўную салідарнасць з Польшчай, а абарона ўсходніх межаў — адна з галоўных задач НАТА.
Акрамя таго, міністр абароны ЗША Піт Хегсэт, які раней называў Польшчу «ўзорным саюзнікам», правёў перамовы з віцэ-прэм’ерам і кіраўніком Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіславам Касінякам-Камышам.
Польскі міністр паведаміў у сацсетцы X, што атрымаў ад амерыканскага боку пацверджанне: Польшча можа разлічваць на сяброўства і поўную падтрымку Злучаных Штатаў.
НАТА рыхтуе ваенны адказ на атаку расійскіх дронаў у Польшчы
Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму
Міжнародныя эксперты ацанілі расійскі кантынгент на вучэннях «Захад-2025»
Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай
Каментары