У Гродне бацька вучыў сямігадовую дачку страляць і трапіў ёй у руку
У аддзел унутраных спраў Гродзенскага райвыканкама паступіла паведамленне ад доктара прыёмнага пакоя абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Сямігадовай дзяўчынцы аказалі медыцынскую дапамогу, з левай рукі ёй выдалілі пнеўматычную кулю, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
У ходзе следства было ўстаноўлена, што бацька дзяўчынкі на двары вучыў дачку страляць з пнеўматычнага пісталета. Пасля заканчэння заняткаў ён выпадкова стрэліў і трапіў у руку дзяўчынцы.
Мужчына паведаміў сілавікам, што набыў прыладу ў 2023 годзе ў Маскве.
Судовыя эксперты ў сувязі з гэтым нагадваюць, што любая пнеўматычная зброя — крыніца павышанай небяспекі. Нават «лёгкая» пнеўматыка з энергіяй да 3 Дж можа нанесці сур’ёзныя траўмы.
Чытайце таксама:
У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння
Пад Ганцавічамі ўчастковы страляў у п'янага мужчыну. Сілавік атрымае кампенсацыю маральнай шкоды