Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах
Пасол Беларусі пры Святым Прастоле ў Ватыкане і былы намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч правёў непублічныя сустрэчы з шэрагам еўрапейскіх дыпламатаў. На думку аднаго з дыпламатаў, які сустрэўся з Амбразевічам, Мінск «адчувае акно магчымасцяў» на фоне пацяплення стасункаў з адміністрацыяй Дональда Трампа і хоча выкарыстаць гэты момант, каб дамагчыся скасавання санкцый. Ці ў курсе гэтых кантактаў Офіс Святланы Ціханоўскай? Пра гэта «Люстэрка» спытала ў дыпламатычнага дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.
Дзяніс Кучынскі
«Так, мы ведаем пра гэтыя кантакты. Дыпламаты розных краін, у тым ліку ў Парыжы, звярталіся да Ціханоўскай з нагоды гэтых нядаўніх захадаў з боку Амбразевіча, — расказаў Дзяніс Кучынскі. —
Яна сказала, што ў прынцыпе не супраць, калі нехта з супрацоўнікаў амбасадаў, на ніжэйшым узроўні, сустрэнецца з Амбразевічам у Парыжы. Яна таксама папрасіла нашых партнёраў трансляваць агульнаеўрапейскую павестку ў дачыненні да рэжыму: што ўсе палітвязні мусяць быць вызваленыя, а рэпрэсіі спыніцца».
Чытайце таксама:
Даўні пасярэднік кардынал Гуджэроці прыедзе ў Беларусь на наступным тыдні
Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам