Грамадства1919

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам

На пахаванні Папы Францішка ў Ватыкане прысутнічалі як дзяржаўная дэлегацыя ад Лукашэнкі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергеенкам, так і дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Ён расказаў «Люстэрку», ці ўдалося яму пагаварыць з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска.

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Па словах Дзяніса Кучынскага, яму сапраўды ўдалося нядоўга пагаварыць з Ігарам Сергеенкам і амбасадарам Беларусі у Ватыкане Юрыем Амбразевічам. Аднак паведамляць дэталі размовы не стаў, адзначыўшы, што «ў першую чаргу мы ўсе былі там для таго, каб аддаць даніну памяці святому айцу Францыску».

Таксама падчас цырымоніі развітання Кучынскі пагаварыў з прэзідэнтамі Аргенціны Хаўерам Мілеем, Албаніі Байрамам Бегаем, Малдовы Маяй Санду, а таксама міністрамі замежных спраў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.

Адбыліся кароткія перамовы з дарадцамі кіраўніцы дыпламатыі Еўрасаюза Каі Калас, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і Літвы Гітанаса Наўседы, а таксама з іерархамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў — у прыватнасці, з кардыналам Матэа Дзупі і ўсяленскім патрыярхам Варфаламеем.

«Сустрэчы не былі працяглымі, але з усімі, з кім мне ўдалося пагаварыць, мы абмеркавалі важныя моманты супрацоўніцтва», — адзначыў Кучынскі.

Сама Святлана Ціханоўская не змагла прысутнічаць на цырымоніі, бо ў яе на гэты дзень быў запланаваны шэраг важных сустрэч і мерапрыемстваў.

Каментары19

  • Дзяу́чына
    26.04.2025
    Обсуждали сделку Трампа в контексте окончательной передачи Беларуси в состав расии как утешительного приза в неудачной войне.
  • даведка
    26.04.2025
    Елена Михаловская в новостях ОНТ озвучила сообщение о том, что в Ватикан на похороны Папы Римского Франциска от РБ отправится Сергей... Игорь Сергеенко.
  • даведка
    26.04.2025
    Кучинский своим опрометчивым шагом выдал в Сергеенко Штирлица генерала КГБ.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць