БЕЛ Ł РУС

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе

18.10.2025 / 18:3

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян паведаміў у інтэрв'ю Deutsche Welle, што краіна можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз ужо ў лістападзе. Паводле яго слоў, гэта частка афіцыйнага курсу Ерэвана на еўраінтэграцыю.

Арарат Мірзаян. Фота: Thomas Trutschel/Photothek via Getty Images

«Можа быць, у наступным месяцы, а можа быць, у наступным годзе… Але, як я ўжо сказаў, гэта наша афіцыйная палітыка», — адзначыў Арарат Мірзаян, падкрэсліўшы стратэгічны курс Ерэвана на еўраінтэграцыю.

Армянскі міністр таксама адзначыў, што працэс увядзення бязвізавага рэжыму з ЕС можа заняць ад аднаго да двух гадоў. Перамовы пра гэта пачаліся яшчэ ў верасні 2024 года пасля рашэння Бруселя пашырыць супрацоўніцтва з Арменіяй.

Еўрасаюз гатовы адмяніць візы для кароткатэрміновых паездак пры ўмове, што Арменія правядзе рэформы ў сферы міграцыі, аховы межаў і барацьбы з карупцыяй.

У красавіку 2025 года прэзідэнт Арменіі Ваагн Хачатурян падпісаў закон аб намерах краіны далучыцца да ЕС, а ў жніўні прэм’ер Нікол Пашынян не выключыў магчымасці выхаду з Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)у сувязі з новым курсам на Еўропу.

У Маскве раней заяўлялі, што членства ў ЕС і ЕАЭС несумяшчальнае, хоць нібыта там і прызнаюць права Арменіі самастойна вызначаць свой шлях.

Тым часам кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Каллас у чэрвені адзначыла, што ЕС гатовы паглыбляць партнёрства з Арменіяй ва ўсіх сферах — у тым ліку ў галіне абароны і бяспекі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка павіншаваў Арменію з Днём Незалежнасці як «недружалюбную» краіну

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі

Каментары да артыкула