Свет

Пашынян дапусціў, што Арменія можа выйсці з ЕАЭС

Прэм'ер-міністр Арменіі нагадаў, што краіна ўзяла курс на еўраінтэграцыю.

Нікол Пашынян. Фота: Carl Court/Getty Images

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не выключыў, што краіна ў будучыні можа выйсці з ЕАЭС.

Кіраўнік армянскага ўрада адзначыў, што краіна ўзяла курс на еўраінтэграцыю, а ўдзел адначасова ў двух такіх аб'яднаннях наўрад ці магчымы, піша pastinfo.am.

«Мы разумеем, што адначасовае членства ў ЕС і ЕАЭС немагчымае, і калі наступіць момант, калі выбар стане непазбежным, мы прымем рашэнне», — сказаў Пашынян.

У ЕАЭС, акрамя Арменіі, уваходзяць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Адносіны Ерэвана з Мінскам і Масквой у апошні час рэзка пагоршыліся з-за падтрымкі, якую ўлады Беларусі і Расіі аказвалі Азербайджану. 

У выніку Арменія замарозіла сваё членства ў АДКБ. А сам Пашынян на апошніх самітах ЕАЭС у Маскве і Мінску ўдзельнічаў толькі па відэасувязі.

Адначасова Арменія афіцыйна ўзяла курс на інтэграцыю з Еўрасаюзам і прыняла закон аб намеры ўступіць у ЕС. У расійскім МЗС Ерэван ужо папярэдзілі пра тое, што быць удзельнікам адначасова ў ЕС і ЕАЭС не атрымаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку1

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса5

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку1

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць