Свет

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Упершыню за амаль 30 гадоў Арменія і Азербайджан пачалі выкарыстоўваць паветраную прастору адно аднаго. Самалёт прэм’ер-міністра Арменіі Нікала Пашыняна падчас замежнай паездкі праляцеў над тэрыторыяй Азербайджана, паведаміла ягоная прэс-сакратарка Назелі Багдасар’ян.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com/ArmeniaArmeniansWorld

Чыноўніца нагадала, што азербайджанскія барты ўжо даўно лятаюць праз Арменію, каб злучаць асноўную частку краіны з эксклавам Нахічэванню. Паводле армянскага выдання Hetq, цяпер і армянскія авіякампаніі пачалі карыстацца азербайджанскай паветранай прасторай, а «Азербайджанскія авіялініі» — лётаць над Арменіяй.

Такія змены сталі магчымымі пасля нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі. 8 жніўня ў Белым доме прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у прысутнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падпісалі пагадненне пра транспартны калідор праз тэрыторыю Арменіі да Нахічэвані. Таксама быў апублікаваны праект мірнай дамовы паміж дзвюма краінамі. Дакумент прадугледжвае адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і ад ужывання сілы.

Да гэтага Арменія і Азербайджан амаль тры дзесяцігоддзі не карысталіся паветранай прасторай адзін аднаго з-за канфлікту вакол Нагорнага Карабаха. Гэты канфлікт вычарпаў сябе пасля таго, як у 2023 годзе азербайджанскія войскі выцеснілі з рэгіёна армянскія, а армянскае насельніцтва (каля 100 тысяч чалавек) цалкам пакінула зямлю продкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі6

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць