БЕЛ Ł РУС

У Чашніцкім раёне мужчына катаваў жонку брата і пагражаў яе забіць

29.10.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Як паведамляе Следчы камітэт, 22 кастрычніка 59‑гадовы жыхар Чашніцкага раёна прымаў у гасцях 47‑гадовую жонку брата. Яны разам выпівалі, а калі алкагольныя напоі скончыліся, пайшлі працягваць дахаты да жанчыны. І там паміж сваякамі ўзнік канфлікт.

Фота: Следчы камітэт

Падчас канфлікту мужчына стаў збіваць жанчыну, душыць яе рамянём, звязаў рукі і ногі провадам ад падаўжальніка і пагражаў ёй, нават падпальваючы адзенне жанчыны.

Урэшце ёй удалося ўцячы да суседа і патэлефанаваць у міліцыю. Мужчына ў гэты час хаваўся ў кустах побач з населеным пунктам, дзе быў знойдзены спячым.

Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, а цяпер знаходзіцца пад вартай. Следчыя працягваюць высвятляць усе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу

У Брэсце 22‑гадоваму бяспраўніку далі хімію і велізарны штраф

Даярка падрабіла сабе бальнічны, бо была не ў стане выйсці на працу

Каментары да артыкула