Здарэнні22

Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу

На мінулым тыдні ў вёсцы Расла Audi знёс прыдарожную каталіцкую капліцу. Паведамлялася, што ён абраў няправільную хуткасць, але падрабязнасцей ад афіцыйных крыніц дагэтуль не з’явілася.

Katolik.life заўважыў у сацыяльнай сетцы расповед мясцовага жыхара, які сцвярджае, што ведае, як усё адбылося. 25‑гадовы кіроўца быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення і спяшаўся, каб забраць са школы дзіця.

На дарогу пад колы раптоўна выбеглі гусі, што паспрыяла аварыі. Адна з птушак загінула. Пасля ўдару ў капліцу аўто перакулілася і таксама было цалкам разбіта, аднак кіроўца цудам не пацярпеў.

Калі ўсё гэта праўда, атрымліваецца, што магла б адбыцца яшчэ большая трагедыя — калі б той даехаў да школы, забраў дзіця і вяртаўся з ім дадому ў стане моцнага ап’янення, ён мог бы трапіць у аварыю разам з дзіцем.

Кіроўца сам жыве ў вёсцы Расла недалёка ад разбуранай капліцы. Дзіця, па якое ён нібыта ехаў, — не яго роднае.

Пацвердзіць усё гэта немагчыма, але такія падрабязнасці распавядаюць адзін аднаму вяскоўцы. Тое, што малады чалавек быў моцна п’яны, сцвярджаюць у каментарыях яшчэ некалькі мясцовых жыхароў.

Разбураная капліца была гісторыка-культурным помнікам XIX стагоддзя, таму, акрамя пакарання за ДТЗ, кіроўцу, верагодна, прыйдзецца выплачваць дзяржаве буйную суму.

Аналагічны выпадак адбыўся таксама ў Смаргонскім раёне ў 2021 годзе: тады п’яны вадзіцель толькі пашкодзіў капліцу XIX стагоддзя на тэрыторыі Каранеўскага сельсавета. Згодна з заключэннем эксперта філіяла «Белрэстаўрацыі», шкода склала звыш 10 тысяч рублёў, якія праз суд па пазове раённага пракурора спагналі з вінаватага.

Каментары2

  • 453543
    29.10.2025
    магла б адбыцца яшчэ большая трагедыя — калі б забраў дзіця і вяртаўся з ім дадому мог бы трапіць у аварыю разам з дзіцем. *******
    Вось Бог i дапамог дурню: падставiу сваю каплiцу каб захаваць дзiця.
    Гэтаму дурню трэба было б пабудаваць-аднавiць новую-старую разбуранную iм каплiцу. Пакаяцца на гэтым мейсцы. А ксяндзам давесьцi да народа, што каплiца гэта сьвятое мейсца, дзе Бог ратуе выпiвох. Можна прыходзiць сюды, ахвяраваць i малiцца за пазбаулення родных ад п'янства.
  • выварацень
    29.10.2025
    а за гэтую буйную суму помнік адновяць ці хай так?

Цяпер чытаюць

eurolisingbe_now:12:PROXY_BY

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць