БЕЛ Ł РУС

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград

31.10.2025 / 18:51

Nashaniva.com

Кампанія «Літоўскія чыгункі» абвясціла, што спыніць транзіт расійскай нафты, у тым ліку прадукцыі «Лукойла», у Калінінградскую вобласць. Кампанія будзе выконваць санкцыі ЗША і Вялікабрытаніі, якія абмяжоўваюць продаж расійскай нафты і псіхатропных рэчываў. Пры гэтым самі «Літоўскія чыгункі» не маюць прамых дамоўных адносін з «Лукойлам» або «Раснафтай» — транспартаванне робіцца праз экспедытарскія кампаніі, паведамляе LRT.

Фота ілюстрацыйнае

Санкцыі ЗША і Вялікабрытаніі ўступаюць у сілу з 21 лістапада і прадугледжваюць замарожванне актываў «Лукойла» і «Раснафты» ў ЗША, а таксама забарону на здзелкі з імі амерыканскім кампаніям. Абмежаванні тычацца і трэціх краін, напрыклад банкаў, якія маглі б садзейнічаць продажу нафты. «Літоўскія чыгункі» будуць трымацца гэтых правіл і спыняць усе перавозкі, дзе ў ланцужку прысутнічаюць санкцыянаваныя кампаніі.

Згодна з абмежаваннямі Еўрасаюза, са снежня 2022 года праз тэрыторыю ЕС забаронена перавозіць расійскія нафтапрадукты, акрамя толькі трубаправодаў. Для транзіту ў Калінінград дзейнічае выключэнне: дазволена перавозіць толькі тавары першай неабходнасці чыгуначным транспартам.

Міністэрства фінансаў ЗША прагназуе, што новыя санкцыі могуць пазбавіць Расію да 30% даходаў ад нафты і газу.

Чытайце таксама:

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»

Каментары да артыкула