Свет88

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падрыхтавала дадатковы пакет санкцый, накіраваны на ключавыя сферы расійскай эканомікі, калі Уладзімір Пуцін не пачне спыняць вайну ва Украіне. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкаю на крыніцы ў Вашынгтоне.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee / Getty Images

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падрыхтавала дадатковыя санкцыі, якія яна можа выкарыстаць супраць ключавых сектараў расійскай эканомікі, калі прэзідэнт Уладзімір Пуцін працягне адкладаць спыненне вайны ва Украіне, піша выданне. 

Акрамя таго, амерыканскія чыноўнікі, згодна з выданнем, заявілі еўрапейскім калегам, што яны падтрымліваюць выкарыстанне ЕС замарожаных расійскіх актываў для куплі амерыканскай зброі для Кіева. Сам жа Вашынгтон, згодна з інфармацыяй Reuters, вёў унутраныя перамовы аб выкарыстанні расійскіх актываў, якія знаходзяцца ў ЗША, для падтрымкі ваенных намаганняў Украіны.

Сярод патэнцыйных новых захадаў, якія абмяркоўваюцца ў Белым доме, — меры па адключэнні ўсіх расійскіх банкаў ад доларавай сістэмы, а таксама санкцыі супраць інфраструктуры, якая выкарыстоўваецца для паставак нафты на рынак.

Гэтыя крокі могуць дапоўніць нядаўнія санкцыі, якія Трамп увёў супраць расійскіх нафтавых гігантаў «Лукойл» і «Раснафта», што ўжо прымусіла кітайскіх і індыйскіх пакупнікоў шукаць альтэрнатывы.

Хоць незразумела, ці сапраўды Вашынгтон ажыццявіць якія-небудзь з гэтых крокаў, гэта сведчыць, што ў ЗША ёсць добра распрацаваны набор інструментаў для далейшага павышэння ставак.

Пры гэтым, па словах амерыканскіх чыноўнікаў, Трамп хацеў бы, каб еўрапейскія краіны зрабілі наступны вялікі крок, напрыклад, увялі дадатковыя санкцыі або тарыфы.

Трамп, які пазіцыянуе сябе як сусветны міратворац, ужо прызнаў, што спыніць вайну ва Украіне аказалася складаней, чым ён чакаў.

У сувязі з гэтым ён адмяніў запланаваную сустрэчу з Пуціным у Будапешце, заявіўшы: «Я не збіраюся марнаваць свой час». Паводле яго заявы, ён не сустрэнецца з расійскім прэзідэнтам, пакуль не будзе бачнага шанцу на мірнае пагадненне.

Каментары8

  • Момант ісціны
    27.10.2025
    "а таксама санкцыі супраць інфраструктуры, якая выкарыстоўваецца для паставак нафты на рынак."

    Вось і наступіў момант ісціны: праверка Еўропы.
    Ці далучыцца Еўропа да амерыканскіх санкцый супраць Расеі, ці пачне юліць і выкручвацца, каб захаваць свой гандаль з Расеяй.
  • да
    27.10.2025
    Момант ісціны, в этом моменте истины юлят и выкручиваются орбан и фицо, закадычные друзья трампа...
  • Гэта даўняя стратэгія
    27.10.2025
    неужели ?, Трам казаў пра санкцыі на расейскую нефцянку яшчэ да свайго абрання прэзідэнтам. Проста смі, якія вы чытаеце, вам пра гэта не казалі.

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць