БЕЛ Ł РУС

Расіянкі кажуць, што ў іх масава выпадаюць бровы з-за беларускага геля

4.11.2025 / 17:54

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал Baza паведаміў, што праблемы ўзніклі з разрэкламаваным у Расіі беларускім гелем для броваў Luxvisage.

Як заяўляюць самі вытворцы, гель забяспечвае ідэальна выкладзеныя бровы, якія трымаюцца 24 гадзіны пад «бетоннай фіксацыяй».

З фіксацыяй гель сапраўды добра спраўляецца. У сацсетках на яго шмат добрых водгукаў.

Аднак, як піша Baza, праз 3‑4 месяцы выкарыстання ад многіх дзяўчат з Расіі пасыпаліся скаргі. Бровы сталі радзець, паколькі валасы ламаліся і выпадалі пры зняцці макіяжу: гель даволі складана змыць, ён літаральна як клей, здзіраецца разам з валасінкамі. Некаторыя адзначаюць, што не могуць змыць яго нават алеямі.

Baza сцвярджае, што ўся справа ў агрэсіўным складзе прадукта — у гелі нібыта знайшлі сумесь плёнкаўтваральных палімераў.

Раней касметыку ад Luxvisage рэкламавала і блогерка Ксенія Сабчак (туш і гель для броваў, праўда, іншы).

Чытайце таксама:

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам

Дзяўчына хацела вылечыць акнэ, але трапіла ў рэанімацыю з 90% апёку ўсяго цела. Яна цудам выжыла

Казінае малако зробіць для вас тое, чаго больш нішто не зробіць

Што за дваццацігадовыя дзяўчаты наліваюць чай Лукашэнку

Каментары да артыкула